__NOTOC__ 9 лютага — саракавы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 981: Імператар Атон II ўвайшоў у Рым і вярнуў Папу Бенедыкта VII да ўлады. 1507: Партугальскі мараплаўца Д.-Ф. Перэйра адкрыў востраў, названы ім названы Санта-Апалонія, сучасны Рэюньён. 1550: Заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578 г. быў прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі універсітэт. 1621: Пачатак пантыфікату Грыгорыя XV, 234-га папы рымскага (1621—1623). 1648: Багдан Хмяльніцкі абраны гетманам Украіны. 1667: Падпісанне Андрусаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім апошняя страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Украіну. 1852: У Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». 1885: У Маскве адкрылася першая бясплатная бібліятэка-чытальня імя І. С. Тургенева. 1893: На сцэне Мулен Руж паказаны першы стрыптыз. 1895: Кіраўнік фізічнага выхавання ў Саюзе маладых хрысціян у горадзе Халіок (штат Масачусэтс) Уільям Морган вынайшаў новую гульню — валейбол. 1900: Заснаваны тэнісны турнір Кубак Дэвіса. 1904: Японская эскадра адмірала Тога атакавала рускую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак руска-японскай вайны. Бой крэйсера «Вараг» і кананерскай лодкі «Карэец» супраць японскай эскадры. 1913: Адбылася першая пастаноўка знакамітай камедыі Янкі Купалы «Паўлінка». У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п’есу Алесь Бурбіс. 1920: Падпісаны года міжнародны трактат, які вызначыў прававы статус архіпелага Шпіцберген. 1940: У ноч на 10 лютага здзейснены першы этап савецкай дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан. 1943: Пачалася Краснадарская наступальная аперацыя, ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены горад Белгарад. 1955: Адкрыты Рымскі метрапалітэн. 1960: Закладзена першая зорка на Галівудскай алеі славы. 1971: Экіпаж касмічнага карабля «Апалон-14» высадзіўся на Месяцы. 2020: Кінапрэмію «Оскар» упершыню галоўную ўзнагароду атрымаў неангламоўны фільм — паўднёвакарэйская стужка «Паразіты» рэжысёра Пон Джун Хо.
Нарадзіліся
thumb|left|120px|Крыштоф Радзівіл «Пярун» 1404: Канстанцін XI, імператар усходнерымскі 1441: Алішэр Наваі, узбекскі паэт (пам. 3.1.1501) 1547: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ (пам. 20.11.1621) 1783: Васіль Жукоўскі, рускі паэт, перакладчык, адзін з заснавальнікаў рускага рамантызму 1830: Абдул-Азіз, 32-і султан Асманскай імперыі 1844: Анатоль Фёдаравіч Коні, расійскі юрыст, пісьменнік і грамадскі дзеяч 1846: Леапольд Баварскі, германскі вайсковы дзеяч (пам. 28.9.1930) 1846: Вільгельм Майбах, нямецкі канструктар (пам. 29.12.1929) 1854: Алета Якабс, першая жанчына-урач Нідэрландаў 1864: Мійна Хярма, эстонскі кампазітар, харавы дырыжор 1867: Нацумэ Сосэкі, японскі пісьменнік 1874: Усевалад Меерхольд, савецкі рэжысёр і акцёр (пам. 2.2.1940) 1902: Леон Мба, прэзідэнт Габона 1910: Жак Мано, французскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1965 (пам. 1976) 1929: Ховард Кановіц, амерыканскі мастак 1930: Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст 1931: Ёзэф Масапуст, чэхаславацкі футбаліст 1932: Герхард Рыхтэр, нямецкі жывапісец 1942: Вадзім Болбас, беларускі літаратар 1942: Ада Лундвер, эстонская актрыса і спявачка 1946: Эдуард Барысавіч Зарыцкі, беларускі кампазітар 1960: Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец 1973: Макота Сінкай, японскі рэжысёр і аніматар 1979: Чжан Цзыі, кітайская актрыса 1987: Магдалена Нойнер, нямецкая біятланістка 2002: Рэган Сміт, амерыканская плыўчыха, прызёрка алімпійскіх гульняў
Памерлі thumb|120px|Герард Доў 1199: Мінамота-но Ёрытома, заснавальнік сёгуната Камакура 1640: Мурад IV, 17-ы султан Асманскай імперыі (нар. 16.6.1612) 1675: Герард Доў, галандскі мастак, вучань Рэмбранта (нар. 7.4.1613) 1675: Амброзіус Брэйгель, нідэрландскі жывапісец 1767: Юбер Друэ, французскі мастак 1861: Фрэнсіс Дэнбі, ірландскі пейзажыст 1881: Фёдар Дастаеўскі, рускі пісьменнік (нар. 11.11.1821) 1905: Адольф фон Менцэль, нямецкі мастак 1905: Фрэдэрык Актавіус Пікард-Кембрыдж, брытанскі арахнолаг 1938: Аксель Паўльсен, нарвежскі фігурыст і канькабежац 1967: Джорджыа Б’янкі, італьянскі рэжысёр 1975: Тойва Сяркя, фінскі кінарэжысёр 1984: Юрый Андропаў, генеральны сакратар ЦК КПСС 1991: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (нар.11.3.1911) 2001: Герберт Сайман, амерыканскі сацыёлаг і эканаміст 2002: Маргарэт (прынцэса Вялікабрытаніі) 2014: Габрыэль Аксель, дацкі кінарэжысёр 2021: Чык Карыа, амерыканскі джазавы піяніст
Святкуюць 25px Міжнародны дзень стаматолага. 25px Еўрапейскі саюз — Дзень інтэрнэту (з 2010). 25px Ліван — Свята Маранітаў.
209