Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў (, с. , , — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лётчык-знішчальнік, гвардыі лейтэнант. Заслужаны трэнер БССР па парашутным спорцеВетераны 2-й воздушной армии сегодня , лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Устанавіў 10 сусветных рэкордаў у парашутным спорце5 февраля 1922 года .
Біяграфія thumb|200px|left|Міхаіл Шаіпаў і яго жонка Алена Красоўская Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў адносіўся да татарскага субэтнасу . З 23 кастрычніка 1941 года ў Чырвонай АрмііОрден Красного Знамени .
Быў жанаты з Аленай Гаўрылаўнай Красоўскай, яна ў час вайны была фельчарам медыцынскай службы ў батальёне, які абслугоўваў лётныя часткі. Толькі за 1944-45 гады ёю асабіста была аказана меддапамога 1250 хворым, з якіх 85 % былі з лётных частакНаградны ліст жонкі М. Шаіпава. Дзяцей не мелі.
У 1963 годзе скончыўшы палёты ў сувязі з пагаршэннем здароўя, М. X. Шаіпаў пайшоў з аэраклуба і працаваў тэхнікам-наладчыкам у адной з лабараторый Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР, а вечарамі, узначальваючы народную добраахвотніцкую дружыну, сачыў за парадкам на вуліцах роднага горада.
Памёр у горадзе Мінску і быў пахаваны на радзіме жонкі ў в. Новіны Бярэзінскага раёна.
Вялікая Айчынная вайна 250px|thumb|М. Шаіпаў ля самалёта Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За перыяд з кастрычніка 1943 па красавік 1944 зрабіў на самалёце 37 баявых вылетаў, правёў 14 паветраных баёў. Знішчыў 2 аўтамашыны з грузам і да 10 салдат і афіцэраў праціўніка. Асабіста збіў 1 самалёт праціўніка ХЕ-111Орден Отечественной войны II степени .
6 лістапада 1943 года атрымаў лёгкае раненне левай нагіЗаписки фронтовика .
Пасля ўзнагароджання за перыяд з 13 кастрычніка 1944 па 7 лютага 1945 года М. Шаіпаў зрабіў на самалёце Ла-5 64 баявых вылеты, з іх: на прыкрыццё наземных войскаў — 47, на разведку — 4, на штурмоўку — 10 і на свабоднае «паляванне» — 3. За гэты перыяд правёў 10 паветраных баёў, у якіх асабіста збіў 2 самалёты праціўніка .
1 лютага 1945, выконваючы заданне на прыкрыццё сваіх войскаў у раёне на захад ад , Шаіпаў сустрэў групу самалётаў праціўніка з чатырох ФВ−190. Дзёрзка атакаваў кіраванага другой пары, збіў ФВ−190, які ўпаў на паўночны захад ад Козеля. Працягваючы выконваць заданне ў раёне Рацібора сустрэў 16 самалётаў ФВ−190. Маючы перавагу ў вышыні над самалётамі праціўніка, Шаіпаў атакаваў кіраванага задняй пары і збіў яго.
25 лютага 1945 года Шаіпаў у групе 4 самалётаў вылецеў на бамбакіданне са штурмоўкай акружанай групоўкі ў горадзе Брэслау. У раёне горада, на паўночным беразе р. Одэр група выявіла артылерыйскую агнявую пазіцыю, скінула з пікіравання на цэль бомбы, якія ляглі ў цэнтры артбатарэі, прымусіўшы яе замаўчаць. Гэтым самым была дадзена магчымасць наземным сілам выканаць баявую задачу. Група працягвала штурмаваць артбатарэю, прыкрываючы прасоўванне наземных войскаў.
У паветраных баях за гэты перыяд быў двойчы лёгка паранены, 15 красавіка і 16 ліпеня 1944 года, пасля чаго знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі.
Спартыўная кар'ера Лётчык 40 гвардзейскага знішчальнага авіяпалка М. X. Шаіпаў звольніўся з арміі ў 1946 годзе і адразу ж пайшоў у Мінскі аэраклуб, дзе ўзначаліў навучальны парашутны атрад. Тут ён атрымаў званне і стаў заслужаным трэнерам БССР па парашутным спорце. Тут жа ён устанавіў 10 сусветных рэкордаў па розных відах парашутнага спорту. Выхаваў плеяду выдатных спартсменаў — лётчыкаў і парашутыстаў, у тым ліку рэкардсмена свету па парашутным спорце Аляксея СлабадзянюкаАнатолий и Вера. 30 лет над облаками, 55 — по жизни .
Апісанне некаторых рэкордаў М. Шаіпава 13 ліпеня 1953 года парашутыст Цэнтральнага аэраклуба БССР майстар спорту М. Шаіпаў, выконваючы адзіночны дзённы скачок з парашутам на дакладнасць прызямлення з вышыні 1.000 метраў, паказаў сярэдняе адхіленне ад цэнтра пасадачнага круга 6,71 м, усталяваўшы ўсесаюзны рэкордПАМЯТНЫЕ ДАТЫ ДОСААФ. ИЮЛЬ . 26 чэрвеня 1958 года на аэрадроме «Баравая» парашутысты М. Шаіпаў, Ю. Вечара, Г. Паддубоцкі і В. Налівайка ўстанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку днём з вышыні 1,5 тысяч метраў без затрымкі. Адхіленне ад цэнтра 4,09 мКалендарь памятных дат ДОСААФ (21 — 30 июня) Рэкорд 26 чэрвеня 1958 . 6 чэрвеня 1961 года на Баравой парашутысты В. Урбановіч, Ю. Вечара, Р. Пятроўскі і М. Шаіпаў устанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку на дакладнасць прызямлення з вышыні 600 метраў з затрымкай раскрыцця парашута. Сярэдняе адхіленне ад цэнтра пры прызямленні склала 2,51 метраУчебно-спортивное учреждение «Центральный аэроклуб имени дважды Героя Советского Союза С. И. Грицевца» ДОСААФ Рэкорд 6 чэрвеня 1961 .
Спасылкі
Старонка з запісамі сусветных рэкордаў з удзелам М. Шаіпава на афіцыйным сайце .
Катэгорыя:Парашутысты СССР Катэгорыя:Парашутысты БССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Майстры парашутнага спорту СССР