Альчыдэ дэ Гасперы (; , Трэнта — ) — італьянскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Венскі ўніверсітэт. У 1919-26 член Нацыянальнага савета каталіцкай італьянскай Народнай партыі, у 1923-26 яе сакратар. У 1921 абраны дэпутатам у парламент, у 1926 пазбаўлены фашыстамі дэпутацкага мандата за ўдзел у Авенціскім блоку. У 1930-44 быў сакратаром Ватыканскай бібліятэкі. У 1944-46 палітычны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (створанай ў 1943 на базе былой Народнай партыі), у 1946-53 старшыня Нацыянальнага савета гэтай партыі. З снежня 1945 года па ліпень 1953 старшыня Савета міністраў Італіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Італіі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Італіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Італіі Катэгорыя:Старшыні Еўрапарламента Катэгорыя:Члены Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Італія) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Італіі Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта