П’ер дэ Гейтэр (; , , Бельгія — , Сен-Дэні, каля Парыжа) — французскі кампазітар. Аўтар музыкі міжнароднага пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал». З 1920 года член Французскай кампартыі. Па прафесіі мэбельшчык.
Нарадзіўся ў сям’і рабочага, перасяліўся пазней у Францыю. З дзяцінства працаваў на прадпрыемствах Ліля. Спяваў у хоры, вывучаў тэорыю музыкі, навучаўся ігры на музычных інструментах. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Быў хормайстрам пеўчага таварыства «Працоўная ліра», арганізаванага лільскім аддзяленнем Працоўнай партыі. Для гэтага таварыства ў 1888 годзе напісаў музыку на вершы Э. Пацье «Інтэрнацыянал».
Спасылкі Lille-Fives et Pierre De Geyter
Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары Бельгіі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары гімнаў