Во́йцех Гу́рскі, поўнае імя — Во́йцех Ян Ю́заф (, 31 сакавіка 1739 , Макаў — 1 лютага 1818, Кельцы, Польшча) — каталіцкі прэлат, першы біскуп Кельцаў з 26 чэрвеня 1805 года па 1 лютага 1818 год.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду герба Бажаволя. 7 мая 1769 года Войцех Гурскі быў пасвечаны ў дыякана і 14 мая 1769 года — у святара.
26 чэрвеня 1805 года Рымскі Папа Леў VII прызначыў Войцеха Гурскага новай дыяцэзіі Кельцаў. 15 кастрычніка 1809 года адбылося пасвячэнне Войцеха Гурскага ў біскупа, якое здзейсніў кракаўскі біскуп Анджэй Антоній Ігнацы Гаўрунскі.
У 1810 годзе стаў сенатарам Варшаўскага герцагства.
Сканаў 1 лютага 1818 года.
Літаратура Ireneusz Ihnatowicz, Andrzej Biernat, Vademecum do badań nad historią XIX i XX wieku, Warszawa 2003, s. 458.
Спасылкі Біяграфічная інфармацыя на сайце каталіцкай іерархіі
Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Польшчы Катэгорыя:Біскупы келецкія