Бранка Радзічавіч (па-сербску Бранко Радичевић; , Славонскі-Брод — , ) — сербскі паэт эпохі рамантызму.

Біяграфія У 1830 годзе ягона сям’я перасяляецца ў Земун. Наведваю гімназію ў Срэмскіх-Карлаўцах, заканчвае сярэднюю адукацыю ў Тэмішвары. Вывучае медыцыну і права ў Вене, дзе знаёміцца з Вукам Караджычам і робіцца гарлівым прыхільнікам яго ідэй.

Паэзія Б.Радзічавіча, якая зыходзіла з народнай творчасці, адкрыла эпоху сербскага рамантызму і сапраўднага нацыянальнага адраджэння. Пісаў народнай мовай і рэфармаваным правапісам у часе, калі Караджыч і яго аднадумцы з цяжкасцю прасоўвалі рэформу. Вершы Радзічавіча, якія не адпавядалі традыцыям псеўдакласіцыстычнай паэзіі і не былі напісаныя «славянасербскай» мовай, сутыкнуліся з непрыманнем кансерватараў і нават былі забароненыя ў Сербіі. Толькі пасля смерці аўтара паэзія дачакалася прызнання. яго творчасць стала блізкай перадусім маладому рамантычнаму пакаленню 60-х гадоў, таму што прыносіла ў літаратуру матывы простых пачуццяў, маладосці, патрыятызму. Выйшлі два зборнікі з назвай «Песме» («Вершы») пры жыцці і адзін пасмяротна.

Памёр ад сухотаў.

Літаратура Jovan Skerlić, Istorija Nove Srpske Književnosti / A History of New Serbian Literature (Belgrade, 1914 and 1921), pages 279—288

Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Сербскамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харватыі