Браніслаў Нушыч (па-сербску Бранислав Нушић/Branislav Nušić; ,  — ) — сербскі празаік, драматург, эсэіст, журналіст і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 20 кастрычніка 1864 года ў Бялградзе як Алкібіяд Нуша. Яго бацька гандляваў збожжам, але ў хуткім часе пасля нараджэння дзіцяці страціў свой капітал. Сям’я пераехала ў Смедэрэва, дзе Нушыч правёў дзяцінства. Па дасягненні 18 гадоў афіцыйна змяніў імя на «Браніслаў Нушыч». Скончыў юрыдычны факультэт у Бялградзе ў 1884 годзе.

Удзельнічаў у сербска-балгарскай вайне 1885 года. Пасля вайны надрукаваў у газеце «Дневны ліст» сатырычны верш «Два рабы», за які быў асуджаны на два гады катаргі. У вершы высмейвалася сербская манархія, і ў першую чаргу кароль Мілан Абрэнавіч.

У 1889 годзе заняў дзяржаўную пасаду: стаў чыноўнікам МЗС і быў адпраўлены ў консульства ў Бітале, дзе ажаніўся ў 1893 годзе. На поўдні Сербіі і ў Македоніі правёў каля дзесяці гадоў. Ягонай апошняй пасадай у гэтым рэгіёне было месца віцэ-консула ў Прышціне.

У 1900 годзе прызначаны сакратаром Міністэрства асветы і загадчыкам літаратурнай часткі Нацыянальнага тэатра ў Бялградзе. З 1904 года кіруе Сербскім нацыянальным тэатрам у Нові-Садзе. У 1905 годзе пакінуў гэту пасаду і пераехаў у Бялград, дзе працаваў журналістам. Пісаў пад псеўданімам «Бен Акиба». У 1912 годзе ў функцыі дзяржаўнага чыноўніка вярнуўся ў Біталу, а ў 1913 годзе заснаваў тэатр у Скоп’і, дзе жыў да 1915 года. Пакінуў краіну разам з войскам у часе Першай сусветнай вайны, да канца баявых дзеянняў жыў у Італіі, Швейцарыі, Францыі.

Пасля вайны кіруе аддзелам мастацтва Міністэрства асветы (да 1923 года), Нацыянальным тэатрам у Сараеве. У 1927 годзе вяртаецца ў Бялград.

У 1933 годзе абраны ў сябры Сербскай каралеўскай акадэміі.

Творчасць Творчая спадчына Нушыча вельмі аб’ёмная і разнастайная. Пасля першых паэтычных спробаў пераарыентаваўся на рэалістычную і гумарыстычную прозу і камедыі, якія пісаў з 1880-х гадоў да канца XIX стагоддзя. У сатыры Нушыча адлюстроўвалася частка сербскай палітычнай рэчаіснасці, і ўсё ж ён быў больш гумарыстам і жартаўніком, чым сатырыкам.

Патрыятычныя драмы Нушыча не дасягаюць літаратурнага ўзроўню яго камедый.

Бібліяграфія

Драмы «Тако је морало бити» «Јесења киша» «Иза божјих леђа» «Пучина»

Камедыі «Госпођа министарка» «Народни посланик» «Мистер Долар» «Ожалошћена породица» «Покојник» «Сумњиво лице» «Др» «Протекција» «Свет» «Пут око света»

Раманы «Аутобиографија» «Општинско дете» (у Сараеве выдадзена як «Općinsko dijete») «Хајдуци»

Апавяданні «Политички противник» «Посмртно слово» «Класа» «Приповетке једног каплара»

Трагедыі «Кнез Иво од Семберије» «Хаџи-Лоја» «Наход»

Беларускія пераклады Аўтабіяграфія: аповесць / Браніслаў Нушыч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 228, с., л. партр. — (Бібліятэка замежнай прозы).

Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Драматургі Сербіі Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў