Васіль Карпавіч Шчарбакоў (, в. Дубраўка, Аршанскі павет — , Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук (1934).

Біяграфія Вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі (1914—1918). Член РСДРП(б) з 1918. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў інструктарам палітаддзела, начальнікам агітацыйна-прапагандысцкага аддзела дывізіі. У 1923 скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу і быў напраўлены на працу ў г. Чарнігаў лектарам мясцовай савпартшколы. З 1923 рэктар Інстытута народнай адукацыі ў Чарнігаве, член бюро губкама партыі, загадчыкам яго агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (1924). Неўзабаве пераехаў у сталіцу савецкай Украіны г. Харкаў, пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б) Украіны.

У 1930 годзе па хадайніцтву партыйнага кіраўніцтва БССР накіраваны ў Мінск на пасаду загадчыка сектара навукі і асветы ЦК КП(б)Б. Адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў імкліва ўведзены ў склад Мінскага гаркама партыі. 17 студзеня 1931 бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне «правесці ў якасці акадэмікаў» 10 беларускіх вучоных, а 1 сакавіка 1931 зацвердзіла «канчатковы спіс новых акадэмікаў», дзе першым быў названы менавіта Шчарбакоў. У той жа час ён быў зацверджаны віцэ-прэзідэнтам АН БССР (1931—1935). З 21 красавіка 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1935 годзе з пасады віцэ-прэзідэнта перайшоў на пасаду неадменнага сакратара прэзідыума АН БССР (1935—1937). Пасля ад’езду П. Горына ў Маскву ў 1936 годзе, Шчарбакоў узначаліў Інстытут гісторыі АН БССР.

28 кастрычніка 1931 года загадам Наркамасветы БССР дацэнту Шчарбакову было прысвоена званне прафесара «по кафедре истории БССР». У 1931—1934 гадах ён выкладаў курсы беларускай гісторыі ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе Беларусі, Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта (з 1934), а таксама першы загадчык кафедры грамадскіх навук істфака БДУ. Пражываў у кватэры № 76 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

У жніўні 1936 года выключаны з КП(б)Б. 21 чэрвеня 1937 года арыштаваны НКУС БССР ва ўласнай кватэры. Уключаны ў ад 10 чэрвеня 1938 года па «1 катэгорыі» (расстрэл)Сталинские расстрельные списки: Белорусская ССР . 29 чэрвеня 1938 года выяздной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу «як член нацыянал-фашысцкай арганизацыі» і за сувязь з Польскай арганізацыяй вайсковайАрхіў КДБ Рэспублікі Беларусь, справа 9031..

Рэабілітаваны 25 ліпеня 1957 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па гісторыяграфіі, гісторыі сялянскага руху ў перыяд феадалізму, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі і іншых, напісаных з выкарыстаннем марксісцкай метадалогіі.

Асноўныя працы Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. — Мн.: Белдзяржвыд, 1930. Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. — Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. — Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934. Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізма. — Мінск, 1935.

Ушанаванне памяці На будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура

 — С. 239.

Спасылкі

Васіль Карпавіч Шчарбакоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім раёне Катэгорыя:Дэканы гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР