Сіланы, крэмневадароды — злучэнні крэмнію з вадародам. Агульная формула SiH. Аналагі алканаў і адрозніваюцца ад іх менш устойлівай сувяззю ланцугоў з атамаў крэмнію. Вышэйшы вядомы член гамалагічнага рада сіланаў — актасілан SiHАртыкул на сайце ХиМиК.ру.

Уласцівасці Монасілан SiH і дысілан SiH — бясколерныя газы з непрыемным пахам, астатнія сіланы — рухомыя, лятучыя ядавітыя вадкасці з яшчэ больш непрыемным пахам. Сіланы лёгка гідралізуюцца з утварэннем SiO і вадароду або прамежкавых рэчываў. Раствараюцца ў этаноле, бензіне, арганасіланах, CS (пры пападанні паветра ў ёмістасць з растворам сіланаў у CS адбываецца выбух). Пры ўзаемадзеянні з галагенавадародамі ў прысутнасці AlO і галагенамі пры нізкай тэмпературы ўтвараюць галагенсіланы. Сіланы добрыя аднаўляльнікі. Са злучэннямі, утрымліваючымі кісларод, (ацэтон, дыэтылавы эфір) сіланы рэагуюць у газавай фазе пры высокай тэмпературы з утварэннем алкасіланаў. З аліфатычнымі спіртамі ў прысутнасці каталізатараў сіланы утвараюць тэтраэфіры.

Адметнай уласцівасцю сіланаў з'яўляецца іх надзвычайна лёгкае акісленне. Пачынаючы з трысілану SiH, рэакцыя акіслення суправаджаецца моцным выбухам.

Атрыманне Раскладанне сіліцыдаў металаў кіслотамі або шчолачамі. Аднаўленне галагенсіланаў (галагенідаў крэмнію) гідрыдам літыю або літыйалюмінійгідрыдам LiAlH. Аднаўленне галагенсіланаў вадародам у прысутнасці галагенідаў алюмінію.

Монасілан SiH таксама атрымліваюць раскладаннем(CHO)SiH пры 20—80 °С у прысутнасці натрыю.

Выкарыстанне Сіланы выкарыстоўваюць у працэсах арганічнага сінтэзу, вытворчасці крэмнійарганічных палімераў. Монасілан з'яўляецца зыходнай сыравінай пры атрыманні паўправадніковага крэмнію.

Літаратура

Спасылкі

Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Злучэнні крэмнію Катэгорыя:Злучэнні вадароду Катэгорыя:Неарганічныя злучэнні