Ка́рыта Ма́ціла (, 5 верасня 1960, Сомера) — фінская оперная спявачка (сапрана).

Біяграфічныя звесткі Навучалася ў Акадэміі імя Сібеліуса, якую закончыла ў (1983), педагог — Ліза Лінка-Мальмё. Прадоўжыла навучанне ў Лондане ў знакамітага венгерскага педагога Веры Рожа.

Творчасць

Голас спявачкі найбольш адпавядае выкананню лірычных партый. Маціла — адна з лідараў свайго пакалення сярод лірычных сапрана свету. Актыўна выступае на лепшых сцэнах свету, у тым ліку ў Метраполітэн Опера, Венскай дзяржаўнай оперы, Берлінскай дзяржаўнай оперы, Оперы Бастылія, Тэатры Шатле (Парыж), Лірык-оперы (Чыкага), Оперы Сан-Францыска, на Мюнхенскім оперным фестывалі, Зальцбургскім фестывалі і інш.

У 1983 г. атрымала першую прэмію на Міжнародным фестывалі оперных спевакоў у Кардыфе. На міжнароднай сцэне дэбютавала ў 1985 г. у Ковент-Гардэне ў партыі Паміны ў опере «Чароўная флейта» Моцарта. Першае выступленне ў Венскай дзяржаўнай оперы адбылося ў 1988 г. партыі Эмы («Ф’ерабрас» Ф.Шуберта). У Метраполітэн Опера дэбютавала ў 1990 г. у партыі Донны Эльвіры («Дон Жуан» В. А. Моцарта).

Працавала з такімі дырыжорамі як Клаўдзіа Абада, Валерый Гергіеў, Колін Дэвіс, Зубін Мета, Георг Шолці і інш.

Ёй прысвечаны вакальны цыкл Саарыха «Чатыры імгненні», які спявачка выканала ў 2003 г. у парыжскім тэатры Шатле і лонданскім Барбікан-цэнтры. Спецыяльна для спявачкі была напісана галоўная партыя ў оперы Саарыха «Эмілі», якая была ўпершыню выканана ў Ліёнскай оперы ў 2010 г.

Рэпертуар

Оперныя партыі Ілія, «Ідаменей, цар Крыцкі» В. А. Моцарта Графіня, «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта Донна Анна, «Дон Жуан» В. А. Моцарта Донна Эльвіра, «Дон Жуан» В. А. Моцарта Ф'ёрдыліджы, «Так робяць усе» В. А. Моцарта Паміна, «Чароўная флейта» В. А. Моцарта Агата, «Чароўны стралок» К. М. Вэбэра Леанора, «Фідэліо» Л. ван Бетховена Эма, «Ф'ерабрас» Ф.Шуберта Эльза, «Лаэнгрын» Р.Вагнера Ева, «Нюрнбергскія мейстэрзінгеры» Р.Вагнера Амелія (Марыя), «Сімон Баканэгра» Дж. Вердзі Амелія, «Баль-маскарад» Дж. Вердзі Лізавета, «Дон Карлас» Дж. Вердзі Дэздэмана, «Атэла» Дж. Вердзі Манон, «Манон Леско» Дж. Пучыні Мюзета, «Багема» Дж. Пучыні Тоска, «Тоска» Дж. Пучыні Саламея, «Саламея» Р.Штрауса Хрызафеміда, «Электра» Р.Штрауса Арабэла, «Арабэла» Р.Штрауса Таццяна, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага Ліза, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага Енуфа, «Енуфа» Л.Яначака Каця Кабанава, «Каця Кабанава» Л.Яначака Эмілія Марці, «Сродак Макропуласа» Л.Яначака Марыя, «Воцэк» А.Берга Эмілі дзю Шатле, «Эмілі» К.Саарыха

Партыі ў аперэтах і мюзіклах Разалінда, «Кажан» І.Штрауса Ганна Главары, «Вясёлая ўдава» Ф.Легара

Партыі ў творах кантатна-аратарыяльнага жанру, сімфоніях з удзелам голасу

Партыя саліруючага сапрана ў «Рэквіеме» В. А. Моцарта Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 9 Л.ван Бетховена Партыя саліруючага сапрана ў Імшы E flat major Ф.Шуберта Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 2 Ф.Мендэльсона-Бартольдзі Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі для аркестра, голасу і хора «Кулерва» Я.Сібеліуса «Песні Гурэ» А.Шонберга Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 14 Д.Шастаковіча Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 3 Л.Бернстайна

Некаторыя запісы Arias & Scenes (Erato) German Romantic Arias (Erato) Strauss: Orchestral Songs; Four Last Songs (Deutsche Grammophon) Strauss: Orchestral Songs (Sony Music Entertainment) Strauss: Hölderlin Lieder (Sony Music Entertainment) Excellence — The Artistry of Karita Mattila (Ondine) Sibelius Songs (Ondine) Grieg and Sibelius Songs (Erato) Karita Live! (Ondine) From the Heart of Finland (Ondine) Wild Rose (Ondine) Modern Portrait (Warner Music Group/Finlandia) Marriner: Lollipops (Philips Records)

Узнагароды, званні Дама-кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя) (2003) Медаль Pro Finlandia (2001) Ганаровы доктар Універсітэта Турку (2011)

Прэміі і прызнанне Прэмія Грэмі за лепшы оперны запіс 1998 г. (Нюрнбергскія мейстэрзінгеры Р.Вагнера) Прэмія Грэмі за лепшы оперны запіс 2004 г. (Енуфа Л.Яначака) Лепшая спявачка 2001 г. паводле The New York Times Музыкант 2005 г. паводле часопіса Musical America Увайшла ў топ-20 лепшых сапрана ў гісторыі грамзапісу паводле версіі часопіса BBC Music Magazine (2007) Лаўрэат прэміі Opera News Awards амерыканскага часопіса Opera News за 2011 год

Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Фінляндыі