right|thumb|Лагатып Амерыканскай футбольнай канферэнцыі|216x216px Амерыканская футбольная канферэнцыя (АФК) ()) — адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). Каманды Кліўленд Браўнс, Пітсбург Стайлерз і Балтымар Колтс, якія выступалі ў НФЛ, пагадзіліся перайсці ў АФК разам з 10 былымі камандамі з АФЛ. Астатнія каманды НФЛ сфарміравалі Нацыянальную футбольную канферэнцыю (НФК). Пасля зліцця да АФК далучыліся пяць новых каманд, дзве каманды пакінулі яе.
Цяперашнія каманды На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.
Амерыканская футбольная канферэнцыяДывізіёнКамандаСтадыёнГорад, штат УсходБафала БілсRalph Wilson StadiumОрчард Парк, Нью-ЁркМаямі ДолфінсSun Life StadiumМаямі, ФларыдаНью-Інглэнд ПетрыотсGillette StadiumФоксбаро, МасачусетсНью-Ёрк ДжэтсMetLife StadiumІст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі ПоўначБалтымар РэйвенсM&T Bank StadiumБалтымар, МэрылендЦынцынаці БенгалсPaul Brown StadiumЦынцынаці, АгаяКліўленд БраўнсCleveland Browns StadiumКліўленд, АгаяПітсбург СтайлерзHeinz FieldПітсбург, Пенсільванія ПоўдзеньХ’юстан ТэксансReliant StadiumХ’юстан, ТэхасІндыянапаліс КолтсLucas Oil StadiumІндыянапаліс, ІндыянаДжэксанвіл ДжагуарсEverBank FieldДжэксанвіл, ФларыдаТэнесі ТайтансLP FieldНэшвіл, Тэнесі ЗахадДэнвер БронкасSports Authority Field at Mile HighДэнвер, КаларадаКанзас-Сіці ЧыфсArrowhead StadiumКанзас-Сіці, МісурыОкленд РэйдэрсO.co ColiseumОкленд, КаліфорніяСан-Дыега ЧарджэрсQualcomm StadiumСан-Дыега, Каліфорнія
Плэй-оф Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй АФК», каманды разыгрываюць «Ламар Хант Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды АФК выйгравалі Супер Боўл 20 раз (прадстаўнікі НФК-21).
Лагатып right|thumb|2-і лагатып Амерыканскай футбольнай канферэнцыі з 1970 па 2009|216x216pxАб’яднаная ліга стварыла новы лагатып для АФК, які ўзяў элементы старога лагатыпа Амерыканскай лігі, у прыватнасці літару «А» і шэсць зорак. Лагатып АФК у асноўным заставаўся нязменным з 1970 па 2009 год. У сезоне 2010 года НФЛ прадставіла абноўленую эмблему АФК. Змены закранулі колькасць зорак, якіх засталося чатыры (чатыры зоркі сімвалізуюць чатыры дывізіёны АФК), таксама зоркі былі перанесены ўнутр літары.
Катэгорыя:Нацыянальная футбольная ліга Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе