Іосіф Ігнатавіч Валодзька (Валадзько) (лістапад , г. п. Гарадзея — , НКУС) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Член КПСС з 1917 года. У 1918 г. сакратар Замір'еўскага падпольнага падрайкама РКП(б). У 1919 памочнік ваенкама ў Навагрудку, ваенкам і член рэвалюцыйнага камітэта Рагачоўскага павета, у 1920-21 ваенкам Гомельскай губерні. З 1922 старшыня выканкама Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў.

З 1928 года намеснік наркама земляробства БССР. У 1929—1930 гг. старшыня Віцебскага акруговага, з 1931 г. Мінскага гарадскога выканкамаў. У 1933—1937 гг. начальнік Упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1929—1937 гг. Член ЦВК СССР і ЦВК БССР. У 1937 годзе адпраўлены ў Казахстан на пасаду ўпаўнаважанага наркамата сувязі СССР.

Арышт

Неўзабаве арыштаваны. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі правых» і «антысавецкай арганізацыі ва ўпраўленні сувязі БССР». Асуджаны да ВМП. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек). Рэабілітаваны 12.10.1957.

Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ