Чжаа Сіньтун (; ) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету (2025).
Спартыўная кар’ера Упершыню ўдзельнічаў на прафесійным турнірыў 2012 годзе ў 15-гадовым узросце на азіяцкім турніры серыі Players Tour Championship у Чжанцзягане і здолеў дайсці да 1/8 фіналу, перамогшы ў трох паядынках. У тым жа сезоне атрымліваў уайлдкард на чатыры рэйтынгавыя турніры ў Кітаі і тройчы выйграваў стартавыя паядынкі і даходзіў да 1/16 фіналу. У 2013 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод аматараў, дзякуючы якому мог атрымаць прафесійны статус, але саступіў Чжоу Юэлуну. Апроч таго, у сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на International Championship, а ў наступным сезоне яшчэ двойчы даходзіў да гэтай стадыі на Усі Класік і Шанхай Мастэрс, пасля чаго ў 2015 годзе быў блізкі да траплення ў мэйн-тур, але саступіў у апошнім паядынку Q-School. Тым не менш, высокае месца ў рэйтынгу аматараў дазволіла Чжаа прымаць удзел у многіх рэйтынгавых спаборніцтвах сезона 2015/2016 і ўпершыню гуляць у кваліфікацыі да чэмпіянату свету. У 2015 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу аматарскага чэмпіянату свету і саступіў Панкаю Адвані, аднак, паколькі той адмовіўся ад месца ў мэйн-туры, атрымаў прафесійны статус на два гады з сезона 2016/2017 ва ўзросце 19 гадоў.
Быў адхілены Сусветнай асацыяцыяй прафесійнага більярда і снукера ад турніраў на 20 месяцаў за ўдзел у дагаворных матчах і стаўкі на снукер. Вярнуўся да ўдзелу ў спаборніцтвах увосень 2024 года. У 2025 годзе аднавіў прафесійны статус, але на чэмпіянаце свету ў Шэфілдзе выступаў яшчэ, як аматар.
Пераадолеўшы папярэднія раўнды, у паўфінале сусветнага першынства 2 траўня 2025 года перамог шматразовага чэмпіёна свету англічаніна Роні О’Салівана. У фінале 4-5 траўня сустрэўся з валійцам Маркам Уільямсам, атрымаў перамогу і стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
Турнір 2012/2013 2013/2014 2014/2015 2015/2016 2016/2017 РэйтынгПаказаны рэйтынг у пачатку сезона.—Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.————Пачаткоўцы мэйн-тура не маюць рэйтынгу. Рэйтынгавыя турніры Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку). Рыга МастэрсНПНРТ1/161:1 Адкрыты чэмпіянат ІндыіНП——НП1/321:1 World Open1/16УКРНП1/641:2 Пол Хантэр КласікНРТ1/321:1 Шанхай МастэрсУКРУКР1/8—1/322:3 Еўрапейскі МастэрсНП1/320:0 Адкрыты чэмпіянат АнглііНП1/321:1 International Championship1/161/81/161/321/326:5 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай ІрландыіНП1/640:1 Чэмпіянат Вялікабрытаніі———1/641/321:2 German Masters———1/160:1 Адкрыты чэмпіянат Уэльса———1/640:1 Адкрыты чэмпіянат Кітая1/161/321/321/643:3 Чэмпіянат свету———1/400:0 Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірахВынік Колькасць згуляных турніраўЛічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)4544724 Колькасць тытулаў000000 Колькасць выхадаў у фінал000000 Перамогі — Паразы3:44:58:40:45:720:24 Былыя рэйтынгавыя турніры Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку). Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі———1/32НП0:0 Усі Класік—УКР1/8НП3:2
Спасылкі
Профіль на сайце World Snooker Статыстыка Чжаа Сіньтуна на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Кітая