Карл Фелікс (; , Турын, П’емонт — , Турын) — сардзінскі кароль, чацвёрты сын Віктара Амадэя III.

Стаў спадчыннікам свайго брата Віктара Эмануіла I, які адрокся ад прастола ў выніку рэвалюцыі 1821 года, супраць якой Карл, як прыхільнік сістэмы Метэрніха, шматразова пратэставаў. Паўстанцы былі разбіты аўстрыйцамі, у суправаджэнні якіх Карл увайшоў у Турын (1821). Яго кіраванне было рэакцыйным.

Сям’я З 1807 года ў шлюбе з Марыяй Крысцінай Бурбон-Сіцылійскай (1779—1849), дачкой караля Абедзвюх Сіцылій Фердынанда I. Памёр бяздзетным.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі сардзінскія Катэгорыя:Герцагі савойскія Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі П’емонта