Валатоўны — у беларускай міфалогіі дзяўчаты-волаты са звышчалавечай сілай. З персанажамі валатовен у Беларусі звязаны многія геаграфічныя аб’екты: Дароціна гара (Дрысенскі р-н), гара Багатыр (Расонскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі, Валожынскі р-н).

Вядомыя валатоўны Дарота — дзяўчына-волат, жыла на ўзвышшы, якое зараз завецца Дароцінай гарой. Перакідвалася бярвеннямі з дзяўчынай-волатам з Пярунавай гарыУзгоркі, апетыя ў міфах і паданнях. Змагаецца з варожым войскам, але гіне. Валатоўна з Багатыр-гары (мяжа Полацкага і Расонскага раёнаў). Кожную раніцу хадзіла па ваду за 10 вёрст і насіла яе цэбрамі, у кожным з якіх памясцілася б па 30 вёдзер. Замест каромысла ў яе быў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы татары спыталі яе, дзе знаходзіцца Полацк. Яна адказала, што не ведае такога горада. Між тым татары ўбачылі з вяршыні Багатыр-гары Святую Полацкую Сафію і накінуліся на валатоўну. Яна перабіла каромыслам амаль усіх, але і сама загінула. З цэбраў пацякла вада, ад якой утварылася рэчка Багатырка. Княгіня. Жыла на востраве Асвейскага возера на гары Пярунка (у якой, дарэчы, знаходзіцца першабытнае гарадзішча Днепра-дзвінскай культуры)Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 91. Валатоўна з гары Замак (Смалявіцкі раён). Білася з мужчынай-волатам Юзэфаўскага замка і перамагла яго. Кацярына. Змагалася з волатам Батурай і ўзяла над ім верх. Паданне апублікавана А. М. Семянтоўскім у 1890 г. У другім паданні за Кацярыну сватаюцца 2 волаты — Сцяпан і Марка. Дзяўчына-волат абяцае выйсці за таго, хто кіне валун далей. На камяні Сцяпана досей бычны след нагі Кацярыны, а на камяні Марка — сляды яго пальцаў. Перамагае нялюбы ёй Марка, і Кацярына, каб пазбегнуць шлюбу з ім, кідаецца з валуна, разлілася вадою, якая знікла ў зямлі і выйшла на свет крыніцай за 5 вёрст ад Прапойска. Тую крыніцу празвалі «Сіні калодзеж». Ляснік, які першым даведаўся пра яе існаванне, убачыў на беразе жанчыну, якая прычэсвала валасы. Заўважыўшы яго, тая адразу скочыла ў крыніцу і знікла. Валатоўна ў паданні з Лепельскага павета перамагла волата і яго войска, а потым перакуліла і паставла ўверх каранямі елку. Валатоўна, якая жыла на гары бліз Расонаў, таксама знішчае варожае войска.

Сляды валатовен Паглыбленні на валунах нярэдка тлумачылі як водціскі ад ног старажытных дзяўчат-вяліканак. І. Каспяровіч згадвае пра валатоўну, якая пераступіла раку Свіслач. След на валуне ля вёскі Забежжа (Віцебскі раён) нібыта таксама пакінула дзяўчына-валатоўна, якая адным крокам пераступіла раку Дзвіну, але спатыкнулася аб камень.

Інтэпрэтацыя Як лічыць Э. Зайкоўскі, старажытны культ валатовен быў падобны да культу Багіні-Маці. Большасць сюжэтаў, аднак, звязвае дзяўчат-вяліканак не з творчай сілай (урадлівасць, плоднасць), а з разбурэннем, вайной і смерцю. Яны ўвасабляюць разбуральную іпастась Багіні-Маці, дзікую стыхію, прыродны хаос, ярасць і дзікунства. Ім можа адпавядаць кельцкая багіня Морыган і скандынаўскія ваяўнічыя дзевы-валькірыі.

Несумненна, вобраз валатоўны з’яўляецца рэшткай жаночага міфалагічнага персанажа. Часцей за ўсё волаты дзейнічаюць у міфах у той час, калі яшчэ не завершана стварэнне свету, калі яшчэ фарміруецца сусветны парадак. Таму волаты і валатоўны ўвасабляюць сабою хаос, хтанічныя сілы. А. М. Семянтоўскі, носьбіт «вялікадзяржаўніцкіх» поглядаў і «заходнерускай» тэорыі ў дачыненні да беларусаў, лічыць правобразам валатоўны Кацярыны імператрыцу Кацярыну II, прататыпам яе ворага Батуры — польскага караля Стэфана Баторыя, а іх бітву — як алегорыю перамогі Расіі над Польшчай. Але яе сувязь са стыхіяй падземных вод і асабіста з персанажам волата Сцяпана дазваляе разглядваць яе як пазнейшае фальклорнае ўвасабленне старажытнай язычніцкай багіні, чыё імя зараз забыта«Кацярына» на сайце «Родныя вобразы». Персанаж Народнай Бібліі святы Сцяпан стаў хрысціянскім пераймальнікам функцый язычніцкага бога Вялеса«Сцяпан» на сайце «Родныя вобразы» (іншыя функцыі Вялеса перанялі святы Улас і святы Мікола), язычніцкі прататып Кацярыны мог быць яго жаночай парай. Як святы Юрый і святы Улас у народным кульце святых замянілі Ярылу«Ярыла» на сайце «Родныя вобразы» і Велеса ў першую чаргу з-за падабенства імёнаў, так і хрысціянскае імя Кацярына магло быць блізкае да забытага сёння імя язычніцкай багіні. Паколькі паданне было запісана ў арэале гідронімаў балцкага тыпу, яе імя можа быць звязана з бел. Котра, літ. Katra, Katare, рус. Катарянка, дыялектычным праславянскім kotora (спрэчка, сварка, бойка) і інш.

Літаратура Віцьбіч Юрка. Плыве з-пад Святое Гары Нёман. Мн., 1995. Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.

Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія