Юліян Міцкевіч (; нар. ак. 1838 года — пам. 17 лістапада (5 лістапада ст. ст.) 1863 года, Коўна) — паўстанцкі камісар ковенскага ваяводства падчас студзеньскага паўстання.

З шляхты вількамірскага павета, сын Бенедыкта Міцкевіча. Скончыў пецярбургскую хірургічную акадэмію, пражываў у фальварку Барцішкі, які належаў яго брату, працаваў урачом. Прызначаны на пасаду паўстанцкага камісара Ковенскага ваяводства, займаўся агітацыю. Арыштаваны, быў пакараны смерцю на шыбеніцы.

Бібліяграфія Rok 1863. Wyroki śmierci. Wydane pod redakcją Wacława Studnickiego nakładem i drukiem Ludwika Chomińskiego w Wilnie. Księgarnia Stow. Nauczycielstwa Polskiego. Tow. Wyd. «Ignis», Warszawa, у Сеціве (.djvu), сс. 78 і 128 .

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі 17 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 1863 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Каўнасе Катэгорыя:Павешаныя ў Расійскай імперыі