Джон Палей, Іона Палей, Іаган Палей (; , , Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Маладзечанскі раён — , ) — амерыканскі , эсэіст, , беларуска-яўрэйскага паходжання. Пісаў на ідыш.

Біяграфія Палей Іона нарадзіўся ў сям’і яўрэйскага вучонага Хаіма Палея і Хаі Чартковай. Ва ўзросце 13 гадоў паступіў у Валожынскую ешыву, затым пару гадоў ён правёў у Лібаве, дзе атрымаў агульную адукацыю, а таксама навучаўся ў ешыве Іцхака-Эльханана ў Коўне. У 1888 годзе эміграваў у ЗША. У 1889-91 рэдактар-выдавец газеты «Дэр фолкс адвакат» (Нью-Ёрк), у 1891-92 — «Ідышы Прэсе» (Філадэльфія), заснавальнік газеты «Дэр фолксвехтэр» (1892). Скончыў жыццё самагубствам.

Творчасць «Di rusishe heldn» («Рускія героі») (1888) «Рускія нігілісты і забойства рускага цара» (1889) «Патоп з Джонстана» (1890) «Жыццё ў Амерыцы, ці Таямніцы Нью-Ёрка» (1891-92) «Чорная банда, ці Нью-Ёрк днём і ўначы» (1900) «Урыэль Акоста» (1900) «Таемны замак, ці Нянавісць і каханне» (1905)

Спасылкі

Палей Иоганн Yohan (Yona) Paley