Гаруспік (,  — кішкі, вантробы і  — назіраю) — жрэц у Старажытнай Этрурыі, пазней — у Старажытным Рыме, які варажыў па вантробам ахвярных жывёл, асабліва часта па печані, і тлумачыў з'явы прыроды (палёт птушак, гром, маланку і інш.)БСЭ. Лепшымі гаруспікамі ў Рыме лічыліся этрускі, ад якіх і быў запазычаны гэты від варажбы. Апошні рымскі гаруспік згадваецца ў 408 годзе н.э., калі падчас аблогі Рыма вестготамі на чале з Аларыхам ён прапаноўваў рымлянам свае паслугі.

Гл. таксама Аўгуры Варажба па чалавечым вантробам

Катэгорыя:Этрускі Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме Катэгорыя:Жрацы