Кубак Англійскай футбольнай лігі (), больш вядомы як Кубак лігі (), — спаборніцтва, якое праводзіцца сярод англійскіх клубных каманд.

Рэгламент Як і Кубак Англіі, гэты турнір праводзіцца па прынцыпе выбывання ўдзельнікаў пасля першага паражэння. Але ў адрозненні ад Кубка Англіі, дзе ў сезоне 2007/08 удзельнічала 731 каманда, колькасць удзельнікаў Кубка лігі абмежавана 92 клубамі — 20 прадстаўляюць Прэм’ер-лігу, а яшчэ 72 — тры дывізіёны Англійскай футбольнай лігі. Яшчэ адным адрозненнем паміж гэтымі турнірамі з’яўляецца тое, што ў паўфіналах Кубка Англіі каманды гуляюць паміж сабой два матчы, а не адзін.

Пераможца Кубка лігі атрымлівае права ўдзельнічаць у розыгрышы Лігі Еўропы, калі ён не дамогся гэтага права іншым шляхам (калі пераможца згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, пуцёўка ў Лігу Еўропы пераходзіць камандзе з ліку тых, хто яшчэ не ўдзельнічае ні ў адным еўракубкаў, але фінішавала ў Прэм’ер-лізе вышэй за сваіх канкурэнтаў).

Гісторыя З 1982 года Кубак лігі мянуецца па назве фундатара: Малочны Кубак () — з 1981/1982 па 1985/1986 фундатарам з’яўлялася кампанія-вытворца малочных прадуктаў Milk Marketing Board; Кубак Выкліку Littlewoods () — з 1986/1987 па 1989/1990 фундатарам была кампанія Littlewoods сера Джона Мурса, вядомая дзякуючы свайму букмекерскаму падраздзяленню; Кубак Rumblebows () — з 1990/1991 па 1991/1992 Кубак спансавала кампанія па гандлю электратаварамі Rumblebows; Кубак Coca-Cola () — з 1992/1993 па 1997/1998 фундатарам выступала кампанія-вытворца безалкагольных напояў Coca-Cola; Кубак Worthington () — з 1998/1999 па 2002/2003 назвай Кубка служыла марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers; Кубак Carling () — з 2003/2004 па 2001/2012 у якасці назвы выкарыстоўвалася марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers; Кубак Capital One () — з 2012/2013 па 2015/2016 фундатарам з’яўляўся банк Capital One; Кубак Футбольнай лігі () — у сезоне 2016/2017 спаборнітва праходзіла без тытульнага фундатара; Кубак Carabao () — з 2017/2018 фундатарам стане тайская кампанія па вытворчасці энергетычных напояў Carabao Tawandang.

Да 2016 года турнір быў вядомы як Кубак Футбольнай лігі (). У 2016 годзе ў сувязі з перайменаваннем Футбольнай лігі ў Англійскую футбольную лігу адпаведна змянілася і назва кубка.

Кубак лігі лічыцца не гэткім прэстыжным, як Кубак Англіі, які мае значна багацейшую гісторыю, і ў розыгрышы якога прымаюць нават тыя клубы, якія не ўваходзяць у склад Футбольнай лігі. Магчыма, менавіта таму шматлікія клубы ў цяперашні час выстаўляюць на матчы турніру сур’ёзна саслабленыя склады, уключальных ігракоў, якія не атрымліваюць гульнявой практыкі, у тым ліку моладзь.

Пераможцы Паказаныя апошнія перамогі і паражэнні ў фіналах турніру КлубПерамогАпошняя перамогаФіналістАпошняе паражэнне1Ліверпул 9 2022 4 20162Манчэстэр Сіці 8 2021 1 19743Манчэстэр Юнайтэд 6 2023 4 20034Астан Віла 5 1996 4 2020 Чэлсі 5 2015 4 20226Тотэнхэм Хотспур 4 2008 5 2021 Нотынгем Форэст 4 1990 2 19928Лестэр Сіці 3 2000 2 19999Арсенал 2 1993 6 2018 Норвіч Сіці 2 1985 2 1975 Бірмінгем Сіці 2 2011 1 2001 Вулверхэмптан Уондэрэрс 2 1980 0 — «Блэкберн Роверс», «Вест Бромвіч Альбіён», «Куінз Парк Рэйнджэрс», «Лідс Юнайтэд», «Лутан Таўн», «Мідлсбра», «Оксфард Юнайтэд», «Сток Сіці», «Суіндан Таўн», «Суонсі Сіці» і «Шэфілд Уэнсдэй» выйгралі турнір па адным разе. «Болтан Уондэрэрс», «Вест Хэм Юнайтэд», «Ньюкасл Юнайтэд», «Сандэрленд», «Саўтгемптан» і «Эвертан» гулялі ў фінале па два разы, але ні разу трафей не выйгралі.

Спасылкі Афіцыйны сайт Кубка Лігі

Катэгорыя:Футбол у Англіі Катэгорыя:Англійская футбольная ліга Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Англія