Куяба () — горад у Бразіліі, сталіца штату Мату-Гросу.
Гісторыя Першымі белымі, якія даследвалі тэрыторыю, дзе сёння знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін з іх, Мануэл ды Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але праз некалькі гадоў яно было закінута.
У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскаля Марэйры Кабрала, адыходзячы пасля няўдалай сутычкі з індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лагер і прыступілі да здабычы каштоўнага металу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амерыцы, і ў пасёлак сталі сцякацца жадаючыя атрымаць багацце са здабычы золата. Выяўленне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.
Да сярэдзіны XVIII стагоддзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землетрасенне 1746 года прычыніла моцныя разбурэнні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная парагвайская вайна толькі паспрыяла развіццю горада, які стаў адной з асноўных тылавых баз бразільскай арміі. Аднак пасля вайны эканамічная актыўнасць паменшылася. Чарговы перыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя звязалі горад з астатняй краінай.
Клімат Горад знаходзіцца ў зоне трапічнага саваннага клімату, з цёплай, сухой зімой і гарачым, дажджлівым летам. Дзякуючы горнаму масіву на поўдні, які блакуе паступленне халодных паветраных мас з Патагоніі, Куяба з'яўляецца адным з самых гарачых гарадоў Бразіліі.
Эканоміка Галоўнымі галінамі гарадской эканомікі з'яўляюцца: прамысловасць (у асноўным харчовая) дробны гандаль сфера паслуг турызм
Гарады-пабрацімы Арыка, Чылі Турын, Італія Хамамацу, Японія Ікіке, Чылі Лішуй, Кітай Педра-Хуан-Кабальера, Парагвай Злін, Чэхія Дэнвер, ЗША
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Бразіліі Катэгорыя:Муніцыпалітэты штата Мату-Гросу Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1719 годзе