Жыжмары С. 80. або ЖыжморыПуслоўскія // «Гістарычная брама» № 2(6), 1998.Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 года // «Metriciana». Том III. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0., таксама Жыежмарэй () — горад у Літве, на рацэ Стрэва. Уваходзіць ў Кашадарскі раён Ковенскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Жыжмараўскай гарадской і сельскай сянюній.
Месцяцца за 6 км на поўдзень ад Кашадараў, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Жыжмары згадваюцца ў 1495 годзе, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Святога Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.
Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна была ў трыманні магнатаў.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўцы зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам. Мястэчка моцна пацярпела ў Паўночную вайну.
У 1777—1793 гадах у Жыжмарах месцілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.
14 лютага 1792 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Святога Станіслава Біскупа.
Расійская імперыя У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Жыжмары апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. У 2-й палове XIX стагоддзя ў мястэчку было 8 мураваных і 271 драўляны будынак, існавалі Рынак, а таксама Ковенская, Віленская, Дворная і Жослеўская вуліцы.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Жыжмары заняты войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Жыжмары апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года горад быў пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва 1880 год — 3500 чал. 1970 год — 1767 чал. 1979 год — 2622 чал. 1989 год — 3523 чал.
Інфраструктура
У Жыжмарах працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі