Векшні С. 29., таксама Віекшне́й (, ) — горад у паўночнай Літве. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага раёна Цельшаўскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Размешчаны на беразе ракі Вянта за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мажэйкі. Чыгуначная станцыя на лініі Шаўлі — Ліепая.
Гісторыя Вядомы з XIV ст. Мяркуецца, што каля 1565, у час валочнай памеры Векшнянскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, у Векшнях заснаваны касцёл. Мураваны касцёл Яна Хрысціцеля пабудаваны ў 1634 (Векшні — цэнтр дэканата). У 1636 годзе заснавана школа. Былі дзяржаўным уладаннем, цэнтрам нягродавага староства, якое давалася ў трыманне магнатам. З 1703 года вякшнянскім старастам быў падканцлер вялікі літоўскі Станіслаў Шчука, потым — яго сын Марцін Леапольд, які 25 кастрычніка 1725 года даў Векшням магдэбургскае права і герб з выявай 3 высокіх гор. У 1743 годзе гэта права пацвердзіў вякшнянскі стараста Міхал Гурскі, у 1764 годзе пазбаўлены яго соймам. 15 траўня 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў магдэбургскае права для Векшняў і даў герб мястэчку з выявай 3 зорак (1 сярэбраная, 2 залатыя) пад каронай у блакітным полі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Да 1842 года горад уваходзіў у склад Шавельскага павета Віленскай губерні. У 1843 годзе мястэчка было перададзена ў наваствораную Ковенскую губерню. У 1853 годзе быў пабудаваны цагляны касцёлСайт Віекшнейскага староства . Векшні значна выраслі ў 1871—1873 гадах пры будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі (Лібава — Ромны).
У час Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940—1991 гадах у складзе Літоўскай ССР. З 1958 года пасёлак гарадскога тыпу ў Акмянскім раёне Літоўскай ССР.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе паўторна атрымаў правы горада. Цэнтр аднайменнага староства. У 1998 годзе атрымаў герб і сцяг.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Вацлавас Біржышка (1884—1956) — літоўскі юрыст, бібліёграф, гісторык культуры, грамадскі і палітычны дзеяч. Мікалас Біржышка (1882—1962) — літоўскі гісторык літаратуры і культуры, грамадскі і палітычны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Літвы