Сі́няе — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 33 км на захад ад горада Мар’іна Горка, за 4,1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Каладзіно, паміж урочышчамі Воўчы Востраў і Мармулёўскае. Адносіцца да басейна ракі Пціч.
Плошча паверхні 0,175 км², даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,3 млн м³.
Возера размешчана на асушаным балоце, пакрытым сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба. На паўднёвым захадзе шырокай пратокай возера злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з ракой Бабёнка.
У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-92 Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы