Коні Хедэгард (; , Хольбек, Данія) — дацкі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях клімату з 9 лютага 2010 года.
Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю і літаратуруCV Коні Хедэгард . У 1984 годзе была абрана ў парламент Даніі, але ў 1990 годзе не здолела пераабрацца. Працавала журналістам у газетах Berlingske Tidende, Politiken, у Дацкай тэлерадыёкампаніі. У 2004 годзе была прызначана міністрам экалогіі Даніі, у 2005 годзе таксама заняла пасаду міністра супрацоўніцтва паўночных дзяржаў (). У 2007 годзе была прызначана міністрам па справах клімату і энергетыкі. У новым складзе Еўракамісіі, зацверджаным 9 лютага 2010 года, Хедэгард заняла створаную пасаду камісара па пытаннях клімату.
Да 16 снежня 2009 года Хедэгард старшынствавала на канферэнцыі ААН па змяненні клімату ў Капенгагене.
Публікацыі Connie Hedegaard, Claus Hagen Pedersen. Det 20. århundrede: de 100 mest betydningsfulde personer i Danmark, 1999 Connie Hedegaard. Da klimaet blev hot, 2008
Спасылкі
Коні Хедэгард на сайце Еўракамісіі
Катэгорыя:Палітыкі Даніі Катэгорыя:Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Міністры па справах клімату і энергетыкі Даніі Катэгорыя:Міністры Паўночнага супрацоўніцтва Даніі Катэгорыя:Міністры аховы навакольнага асяроддзя Даніі