Янез Потачнік (; 22 сакавіка 1958, паселішча Кропа, Славенія) — славенскі палітык, з 2010 года — еўрапейскі камісар па навакольным асяроддзі. Былы міністр Славеніі па еўрапейскіх справах.
Біяграфія У 1984—1987 гадах працаваў у якасці памочніка дырэктара, а ў 1993—2001 гадах — дырэктар Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця ў Любляне. З 1988 па 1993 гады — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканамічных даследаванняў у Любляне. У 1993 годзе ён атрымаў доктарскую ступень па эканоміцы ў Люблянскім універсітэце.
У 2001—2002 гадах Я. Потачнік займаў пасаду саветніка міністра Кабінета міністраў Славеніі, а з 2002 па 2004 гады — міністр па справах Еўропы. Ён узначальваў дэлегацыі на перамовах пра далучэнне Славеніі да ЕС у перыяд паміж 1998 і 2004 гадамі. У тым жа годзе ён стаў еўракамісарам па пытаннях навукі і даследаванняў.
Спасылкі
Янез Потачнік на сайце Еўрапейскай камісіі
Катэгорыя:Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты Славеніі Катэгорыя:Міністры Славеніі Катэгорыя:Еўрапейскія камісары