Доўгае — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 32 км на захад ад горада Мар'іна Горка, за 3,7 км на захад ад вёскі Церабель. Адносіцца да басейна ракі Пціч.
Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 0,33 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
Возера размешчана сярод асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі хмызняком, балоцістыя. Зарастае слаба. На паўночным захадзе каналізаваным ручаём злучана з вялікай сістэмай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-92
Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы