Адкрыты чэмпіянат Рура () — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2010 годзе ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship пад назвай «Чэмпіянат Рура» () і праходзіў у Sparkassen Arena у горадзе Гаме, а з 2013 года штогод праходзіць у RWE-Sporthalle ў Мюльгайме, Германія. Адкрыты чэмпіянат Рура з'яўляецца трэцім нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

Турнір традыцыйна праходзіць у кастрычніку-лістападзе, у 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Рура ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Пераможцамі турніру станавіліся Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014) і Роры Мак-Лаўд (2015). Пры гэтым, Мёрфі яшчэ быў у фінале розыгрышу 2010 года, а таксама выканаў максімальную серыю (адзіную ў гісторыі спаборніцтва) у 2014 годзе.

Вынікі

Фармат Чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы) Адкрыты чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы)

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты 2010 Джон Хігінс Шон Мёрфі 4:2 Грэм Дот, Марк Ален 2013 Марк Ален Дзін Цзюньхуэй 4:1 Стывен Магуайр, Робі Уільямс 128 2014 Шон Мёрфі Роберт Мілкінс 4:0 Джад Трамп, Стывен Магуайр 128 2015 Роры Мак-Лаўд Цянь Пэнфэй 4:2 Майк Дан, Дэвід Гілберт 128

Фіналісты турніру

Ігрок Шон Мёрфі 1 1 2 2014 2010 Роры Мак-Лаўд 1 0 1 2015 — Марк Ален 1 0 1 2013 — Джон Хігінс 1 0 1 2010 — Цянь Пэнфэй 0 1 1 — 2015 Роберт Мілкінс 0 1 1 — 2014 Дзін Цзюньхуэй 0 1 1 — 2013

Пераможцы турніру па краінах

Краіна Першы тытул Апошні тытул Англія 2 2 2014 2015 Паўночная Ірландыя 1 1 2013 2013 Шатландыя 1 1 2010 2010

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Рура

Агульныя вынікі розыгрышай

Год Пераможца 2010 Джон Хігінс Джон Хігінс (4) Джо Пэры (139) 2013 Марк Ален Ніл Робертсан (6) Джрард Грын (144) 2014 Шон Мёрфі Шон Мёрфі (8) Шон Мёрфі (147) 2015 Роры Мак-Лаўд Роберт Мілкінс (4) Сцюарт Кэрынгтан (141)

Дасягненні ігракоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў 1, Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014), Роры Мак-Лаўд (2015). Найбольшая колькасць фіналаў 2, Шон Мёрфі (2010, 2014). Найбольшая колькасць паўфіналаў 2, Шон Мёрфі (2010, 2014), Марк Ален (2010, 2013), Стывен Магуайр (2013, 2014). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў 2, Шон Мёрфі (2010, 2014), Марк Ален (2010, 2013), Стывен Магуайр (2013, 2014), Джад Трамп (2013, 2014), Марк Уільямс (2014, 2015). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу 3, Джад Трамп (2010, 2013, 2014), Шон Мёрфі (2010, 2014, 2015), Марк Ален (2010, 2013, 2015). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу 4 (усе розыгрышы), Марк Уільямс, Марк Ален. Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу 4 (усе розыгрышы), Марк Уільямс, Марк Ален, Лука Брэсэль, Раян Дэй, Роберт Мілкінс, Род Лоўлер, Марк Кінг, Мэцью Сэлт, Марка Фу, Майк Дан, Фергал О’Браен.