Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Беліца (Лідскі раён). Размешчаны на могілках. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя Пабудавана ў другой палове 19 ст. (адзначана ў 1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны 16 ст. Адкрыта ў 1988—1990 гг.
Архітэктура Царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад двухсхільным дахам.
Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на чатырох слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Беліца (Лідскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лідскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі