Бакі́нскі архіпелаг () — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Каспійскага мора на поўдзень ад Баку. Уваходзіць у склад Азербайджана. Архіпелаг уяўляе групу з невялікіх 11 астравоў, а таксама водмеляў. Найбуйнейшы востраў — Хара-Зіра (Була).

Агульная плошча — каля 4,6 км². Сталага насельніцтва няма.

Каля астравоў вядзецца здабыча нафты і газу. На востраве Бёюк-Зіра працуе маяк.

Спасылкі Baku guide 3D geological model of the Baku Archipelago

Катэгорыя:Астравы Каспійскага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Астравы Азербайджана Катэгорыя:Геаграфія Баку