Падзеі 17 лютага: Паводле прывілея вялікага князя літоўскага Ягайлы ўтворана Віленскае біскупства. 20 лютага: Кароль і вялікі князь Ягайла выдаў прывілей баярам, якія прынялі каталіцкае веравызнанне. 22 сакавіка: Вільні было першым сярод гарадоў Вялікага Княства Літоўскага падаравана магдэбургскае права. 27 красавіка: З’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен. 28 красавіка: Кароль польскі Ягайла пацвердзіў права князя Скіргайлы на валоданне Троцкім і Полацкім княствамі, а таксама надзяліў яго новымі ўладаннямі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. восень: Войска Тамерлана захапіла Ісфахан, горад быў знішчаны, пасля таго як там успыхнула паўстанне.

Нарадзіліся Янаш Хуньядзі, венгерскі ваенны і палітычны дзеяч (пам. 11.8.1456) 9 жніўня або 16 верасня: Генрых V, кароль англійскі

Памерлі Олаф Хокансан, кароль Даніі (нар. у 1370) 16 студзеня: Лізавета Баснійская, рэгент Венгерскага каралеўства (нар. у 1340)