Лебяжа́ны (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны захад ад Баранавічаў, на аўтадарозе Баранавічы — Ліда, каля ракі Мышанкі.
Гісторыя У 1884 годзе вёска і фальварак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1890 года дзейнічала народнае вучылішча.
У 1909 годзе побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (6 двароў, 65 жыхароў).
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 9 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета.
Інфраструктура Магазін
Насельніцтва 10 двароў (1884) 29 двароў, 255 жыхароў (1909) 18 дамоў, 104 жыхары (1921) 217 жыхароў (1939) 217 жыхароў (1959) 193 жыхары (1970) 47 двароў, 95 жыхароў (1998)
Памятныя мясціны У цэнтры вёскі знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна