Каўпе́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малая Каўпеніца.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 14 сакавіка 1962 года ў гарадскую мяжу Баранавічаў уключана вёска ЖлобінУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы)Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1970 годзе скасаваны вёскі Гірчыцы (злілася з вёскай Новы Свет), Адахаўшчына II (злілася з вёскай Якімавічы) і Адахаўшчына III (злілася з вёскай Гірава)Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Каўпеніцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая КаўпеніцаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 лютага 1978 г. № 150 Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы хутара Храсты Навамышскага сельсавета, вёскі Баранавічы, часткі вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).. 29 жніўня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў скасавана вёска АнісімавічыРешение Барановичского районного Совета депутатов от 29 августа 2012 г. № 124 Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага (вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы) і Сталовіцкага (вёскі Антонава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет) сельсаветаўРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области .
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак: + Населены пункт Каардынаты вёска Адахаўшчына вёска Антанова вёска Вялікая Каўпеніца вёска Гірава вёска Дубава вёска Заброддзе вёска Лаўрынавічы вёска Малая Каўпеніца вёска Новы Свет вёска Якімавічы
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе