Сядзіба Ежы Іваноўскага — помнік драўлянага дойлідства пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Галавічполе (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Сядзібны дом па наступных уладальніках часта называюць «домам Валеяк» або Валейкаў, а таксама скажона «домам Вадэйкаў».
Гісторыя Сядзібны дом пабудаваны ў 1935 годзе.
Пры тым, што гэтую пабудову называюць «домам Вадэйкаў», насамрэч дом пабудаваў Ежы Іваноўскі. Менавіта ён у 1930 годзе ўспадкаваў палову Галавічполя, а Валейкам тым часам належала другая палова. Пасля Ежы Іваноўскі на месцы згарэлага старога драўлянага, пабудаваў новы дом. А спраектаваў яго беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі. Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га, імаверна, з тых часоў недалёка ад дома захавалася і афіцына.
У савецкія часы дом стаў школьным інтэрнатам, а затым стаў уладаннем парафіі касцёла ў Старых Васілішках. Выкарыстоўваецца як каталіцкая капліца Святога Казіміра.
Архітэктура
Помнік архітэктуры закапанскага стылю. Яго складаную архітэктурна-пластычную кампазіцыю фарміруюць высокі мансардавы дах цэнтральнага прамавугольнага ў плане зруба, вальмавыя перакрыцці вуглавых алькежаў і мезанінаў. Вынасы пакрыццяў над фасадамі трымаюцца разнымі бэлькамі-кранштэйнамі. Элемент асіметрыі ў аб’ёмную кампазіцыю ўносяць 4-слуповы ганак з трохвугольным франтонам і вуглавая лоджыя. Неашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі аконнымі праёмамі розных памераў.
Але, вядома, што архітэктар будынка Лявон Іванавіч Дубейкаўскі ў той час распрацоўваў так званы "беларускі стыль" і таму магчыма можна лічыць, што сядзібны дом Іваноўскага пабудаваны менавіта ў гэтым архітэктурным стылі.
Гл. таксама Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх (Галавічполе)
Крыніцы
Літаратура — С. 81
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Іваноўскія Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Галавічполе Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1935 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лявона Дубейкаўскага Катэгорыя:1935 год у Заходняй Беларусі