Кубак Мальты 2007 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 студзеня па 4 лютага 2007 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 14-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі.
Рэйтынгавыя ачкі
Кубак Мальты 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раунда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200
Катэгорыя:Кубак Мальты па снукеры Катэгорыя:Снукерны сезон 2006/2007 Катэгорыя:2007 год у снукеры Катэгорыя:Спорт на Мальце ў 2007 годзе Катэгорыя:Снукерныя турніры на Мальце