Расійская Федэрацыя складаецца з 89 суб’ектаў, 24 з якіх з’яўляюцца рэспублікаміКанстытуцыя Расійскай Федэрацыі. Арт. 65, пп. 1. Агулам рэспублікі займаюць 28,6 % тэрыторыі Расіі, у іх пражывае 16,9 % насельніцтва краіны.

Рэспублікі, у адрозненне ад краёў і абласцей, з’яўляюцца нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, гэта значыць формай дзяржаўнасці таго ці іншага народа (народаў) у складзе Расіі. У адрозненне ад іншых суб’ектаў федэрацыі, рэспублікі прымаюць уласныя канстытуцыі і маюць права ўстанаўліваць свае дзяржаўныя мовы.

Большасць сучасных рэспублік у савецкі перыяд валодала статусам аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, некаторыя былі аўтаномнымі абласцямі. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, быўшы нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Пералік рэспублік Расійскай Федэрацыі

1. Рэспубліка Адыгея (Майкоп) 2. Рэспубліка Алтай (Горна-Алтайск) 3. Рэспубліка Башкартастан (Уфа) 4. Рэспубліка Бурація (Улан-Удэ) 5. Рэспубліка Дагестан (Махачкала) 6. Рэспубліка Інгушэція (Магас) 7. Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка (Нальчык)8. Рэспубліка Калмыкія (Эліста) 9. Карачаева-Чаркеская Рэспубліка (Чаркеск) 10. Рэспубліка Карэлія (Петразаводск) 11. Рэспубліка Комі (Сыктыўкар) 12. Рэспубліка Крым (Сімферопаль) 13. Рэспубліка Марый Эл (Яшкар-Ала) 14. Рэспубліка Мардовія (Саранск) 15. Рэспубліка Саха (Якуція) (Якуцк)16. Рэспубліка Паўночная Асеція-Аланія (Уладзікаўказ) 17. Рэспубліка Татарстан (Казань) 18. Рэспубліка Тыва (Кызыл) 19. Удмурцкая Рэспубліка (Іжэўск) 20. Рэспубліка Хакасія (Абакан) 21. Чачэнская Рэспубліка (Грозны) 22. Чувашская Рэспубліка (Чэбаксары)

Гісторыя Першыя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні — рэспублікі (АССР) — пачалі з’яўляцца ў РСФСР пасля рэвалюцыі 1917 года. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Першыя рэспублікі, створаныя ў 1918—1922 гадах, утвараліся непасрэдным вылучэннем іх з тэрыторый губерняў і абласцей РСФСР. У далейшым рэспублікі часцей за ўсё ствараліся пераўтварэннем адпаведных аўтаномных абласцей. Часцей за ўсё аўтаномныя рэспублікі з’яўляліся самастойнымі суб’ектамі РСФСР, аднак у 1926—1936 гадах некаторыя невялікія рэспублікі ўваходзілі ў склад краёў і абласцей. Працэс ўтварэння аўтаномных рэспублік галоўным чынам быў завершаны 5 снежня 1936 года з прыняццем новай Канстытуцыі СССР. Некаторыя аўтаномныя рэспублікі ў далейшым былі ператвораны ў самастойныя саюзныя рэспублікі ў складзе СССР.

На тэрыторыі РСФСР у храналагічным парадку былі ўтвораны наступныя рэспублікі (тлустым пазначаны тыя суб’екты, што цяпер знаходзяцца ў складзе РФ): Туркестанская АССР (1918), з лістапада 1924 года большая частка — саюзныя Туркменская ССР і Узбекская ССР, меншая частка — у складзе Казахскай АССР. Башкірская АССР (1919) Кыргызская (Казахская) АССР (1920), са снежня 1936 года — саюзная Казахская ССР. Татарская АССР (1920) Горская АССР (1921), у перыяд 1922—1924 год распалася на асобныя аўтаномныя вобласці. Дагестанская АССР (1921) Крымская АССР (1921), (у 1945—1992 гадах — Крымская вобласць, у 1954—2014 гадах у складзе Украінскай ССР і незалежнай Украіны) Якуцкая АССР (1922) Бурацкая АССР (1923) Карэльская АССР (1923) (у 1940—1956 гадах — саюзная Карэла-Фінская ССР) АССР Немцаў Паволжа (1924), ліквідавана ў 1941 годзе. Чувашская АССР (1925) Кыргызская АССР (1926), са снежня 1936 года — саюзная Кыргызская ССР. Каракалпакская АССР (1932), са снежня 1936 года — у складзе Узбекскай ССР. Мардоўская АССР (1934) Удмурцкая АССР (1934) Калмыцкая АССР (1935) (у 1943—1958 гадах не існавала) Кабардзіна-Балкарская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах — Кабардзінская АССР) Комі АССР (1936) Марыйская АССР (1936) Паўночна-Асяцінская АССР (1936) Чачэна-Інгушская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах не існавала)

Некаторыя рэспублікі СССР таксама мелі ў сваім складзе аўтаномныя рэспублікі. Так, у Грузінскай ССР у 1921 годзе ўтворана Аджарская АССР (АССР Аджарыстан), а ў 1931 годзе — Абхазская АССР; у Азербайджанскай ССР у 1924 годзе ўтворана Нахічэванская АССР.

У складзе Узбекскай ССР з 1924 года па 1929 год знаходзілася Таджыкская АССР, ператвораная пазней у саюзную Таджыкскую ССР, а ў снежні 1936 года з РСФСР у склад Узбекскай ССР перададзена Каракалпакская АССР. У складзе Украінскай ССР з 1924 па 1940 год існавала Малдаўская АССР, ліквідаваная пры стварэнні саюзнай Малдаўскай ССР (частка перададзена Малдаўскай ССР, частка вернута ў склад абласцей Украінскай ССР).

У 1961 годзе ў складзе РСФСР утворана Тувінская АССР, з гэтага моманту і аж да 1990 года колькасць рэспублік як у РСФСР, так і ва ўсім СССР заставалася нязменным.

У далейшым пераўтварэнне з АССР у рэспублікі адбывалася адначасова з «парадам суверэнітэтаў» саюзных рэспублік. Са жніўня па кастрычнік 1990 года пра свой суверэнітэт абвясцілі ўсе аўтаномныя рэспублікі, частка аўтаномных і нават радавых абласцей. 24 мая 1991 года з назваў рэспублік РСФСР афіцыйна прыбрана слова «аўтаномная», а 3 ліпеня 1991 года выведзеныя са складу краёў Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чаркеская і Хакаская аўтаномныя вобласці таксама ператвораны ў адпаведныя рэспублікі. У кастрычніку 1992 года Чачэна-Інгушская ССР падзялілася на Чачэнскую і Інгушскую рэспублікі.

У дакументах, якія прымаліся падчас гэтага «параду суверэнітэтаў» дзяржаўнымі органамі ўлады рэспублік, рэспублікі абвяшчаліся носьбітамі суверэнітэту. Пры гэтым, аднак, пытанне аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці і выхадзе са складу Расійскай Федэрацыі, як правіла, не ставілася.

У артыкуле 5 Канстытуцыі Расіі рэспублікі ахарактарызаваны як дзяржавы. Аднак гэта не азначае, што яны з’яўляюцца носьбітамі дзяржаўнага суверэнітэту. Тлумачэнне па гэтым пытанні даецца, у прыватнасці, у Пастанове Канстытуцыйнага Суда Расіі ад 7 чэрвеня 2000 г. N 10-П «Па справе аб праверцы канстытуцыйнасці асобных становішчаў Канстытуцыі Рэспублікі Алтай і Федэральнага закона аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых (прадстаўнічых) і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі», у якім гаворыцца:

Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі не дапушчае якога-небудзь іншага носьбіта суверэнітэту і крыніцы ўлады, апроч шматнацыянальнага народа Расіі, і, такім чынам, не прадугледжвае якога-небудзь іншага дзяржаўнага суверэнітэту, апроч суверэнітэту Расійскай Федэрацыі. Суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, у сілу Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, выключае існаванне двух узроўняў суверэнных улад, размешчаных у адзінай сістэме дзяржаўнай улады, якія валодалі б вяршэнствам і незалежнасцю, гэта значыць не дапушчае суверэнітэту ні рэспублік, ні іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

[…]

Прызнанне … за рэспублікамі суверэнітэту, пры тым што ўсе іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі ім не валодаюць, парушыла б канстытуцыйнае раўнапраўе суб’ектаў Расійскай Федэрацыі …

Такім чынам, выкарыстанне ў артыкуле 5 (частка 2) Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да ўсталяванай ёю федэратыўнага ладу паняцця «рэспубліка (дзяржава)» не азначае — у адрозненне ад Федэратыўнага дагавора ад 31 сакавіка 1992 года — прызнанне дзяржаўнага суверэнітэту гэтых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а толькі адлюстроўвае пэўныя асаблівасці іх канстытуцыйна-прававога статусу, звязаныя з фактарамі гістарычнага, нацыянальнага і іншага характару.

У былых саюзных рэспубліках адбываліся розныя працэсы па пераўтварэнні АССР. Аджарская АССР і Нахічэванская АССР, змяніўшы назвы на Рэспубліка Аджарыя і Нахічэванская аўтаномная рэспубліка добраахвотна ўвайшлі ў склад Рэспублікі Грузія і Азербайджанскай рэспублікі адпаведна.

Абхазская АССР была пераназвана ў ССР Абхазія і, у адрозненні ад Грузінскай ССР, выказала жаданне застацца ў ССД; такая ж сітуацыя ўзнікла на левабярэжжы Днястра, былой тэрыторыі Малдаўскай АССР. Гэтыя рознагалоссі выліліся ў выніку ва ўзброеныя канфлікты, якія прывялі фактычнай страты кантролю Рэспублікі Грузія і Рэспублікі Малдова над адпаведнымі тэрыторыямі і ўтварэння дэ-факта незалежных дзяржаў — Рэспублікі Абхазія і Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Мовы рэспублік

міні|Назвы гарадоў на мовах нацыянальных рэспублік Расійскай Федэрацыі

Дзяржаўнымі мовамі рэспублік, паводле Канстытуцый рэспублікhttp://constitution.garant.ru/region/, з’яўляюцца: Адыгея — руская і адыгейская (артыкул 5) Рэспубліка Алтай — алтайская і руская (артыкул 13) Башкартастан — башкірская і руская (артыкул 1) Бурація — бурацкая і руская (артыкул 67) Дагестан — руская і мовы народаў Дагестана (артыкул 11) Інгушэція — інгушская і руская (артыкул 14) Кабардзіна-Балкарыя — кабардзінская, балкарская і руская (артыкул 76) Калмыкія — калмыцкая і руская (артыкул 17 Стэпавага Укладання) Карачаева-Чаркесія — абазінская, карачаеўская, нагайская, руская, чаркеская (артыкул 11) Карэлія — руская (артыкул 11), статус карэльскай мовы не вызначаны Комі — комі і руская (артыкул 67) Марый Эл — марыйская (горная, лугавая) і руская (артыкул 15) Мардовія — руская і мардоўская (макшанская, эрзянская) (артыкул 12) Саха — саха і руская (артыкул 46) Паўночная Асеція-Аланія — асяцінская (іронскі і дыгорскі дыялекты) і руская (артыкул 15) Татарстан — татарская і руская (артыкул 8) Тыва — тувінская і руская (артыкул 5) Удмуртыя — удмурцкая і руская (артыкул 8) Хакасія — хакаская і руская (артыкул 69) Чачня — чачэнская і руская (артыкул 10) Чувашыя — чувашская і руская (артыкул 8)

Нацыянальны склад расійскіх рэспублік

народ тытульны (%)рускія (%)іншыя (%)рэспубліка у 1979 г. у 1989 г. у 2002 г. у 2010 г.http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/perepis_itogi1612.htm ||у 1979 г. у 1989 г. у 2002 г. у 2010 г. у 1979 г. у 1989 г. у 2002 г. у 2010 г.Адыгея 21,3 ▲ 22,1 ▲ 24,1 ▲ 25,2 70,8 ▼ 68,0 ▼ 64,4 ▼ 63,6 Алтай ▲29,1 ▲ 31,0 ▲ 33,4 ▲ 33,9 ▲63,3 ▼ 60,4 ▼ 57,4 ▼ 56,6 5,6 ▲ 5,9Казахі ▲ 6,2Башкартастан 24,3 ▼ 21,9 ▲ 29,7 ▼ 29,5 40,3 ▼ 39,2 ▼ 36,3 ▼ 36,1 24,5 ▲ 28,4 ▼ 24,1Татары ▲ 25,4Бурація ▲23,0 ▲ 24,0 ▲ 27,8 ▲ 30 ▼72,1 ▼ 69,9 ▼ 67,8 ▼ 66,1 Дагестан 86,0 11,0 ▼ 9,2 ▼ 4,6 ▼ 3,6 Інгушэція ▼11,7 ▲ 12,9 ▲ 77,2 ▲ 94,1 ▼31,7 ▼ 23,1 ▼ 1,1 ▼ 0,8 Кабардзіна-Балкарыя 45,6 ▲ 52,2 ▲ 55,3 ▲ 57,2 35,1 ▼ 31,9 ▼ 25,1 ▼ 22,5 9,0 ▲ 9,4 ▲ 11,6 ▲ 12,7Калмыкія ▲41,4 ▲ 45,3 ▲ 53,3 ▲ 57,4 ▼42,7 ▼ 37,6 ▼ 33,5 ▼ 30,2 Карачаева-Чаркесія 29,7 ▲ 31,2 ▲ 38,5 ▲ 41 45,0 ▼ 42,4 ▼ 33,6 ▼ 31,6 9,3 ▲ 9,7 ▲ 11,2 ▲ 11,9Карэлія ▼11,1 ▼ 10,0 ▼ 9,2 ▼ 7,4 ▲71,3 ▲ 73,6 ▲ 76,6 ▲ 82,2 Комі ▼25,3 ▼ 23,3 ▲ 25,1 ▼ 23,7 ▲56,7 ▲ 57,7 ▲ 59,5 ▲ 65,1 Крым ▲0,7 ▲ 1,6 ▲ 12,1 ▼68,4 ▼ 67,1 ▼ 58,3 ▲ 25,6 ▲ 25,8 ▼ 24,3УкраінцыМарый Эл ▼43,6 ▼ 43,3 ▼ 42,8 ▲ 43,9 ▼47,6 ▼ 47,4 ▲47,5 ▼47,4 Мардовія ▼34,2 ▼ 32,5 ▼ 31,9 ▲ 40 ▲59,7 ▲ 60,83 ▲60,84 ▼ 53,4 Саха ▲36,9 ▼ 33,4 ▲ 45,5 ▲ 49,9 ▲50,5 ▼ 50,3 ▼ 41,1 ▼ 37,8 Паўночная Асеція ▲50,5 ▲ 52,9 ▲ 62,7 ▲ 65,1 ▼34,0 ▼ 29,9 ▼ 23,1 ▼ 20,8 Татарстан ▼47,7 ▲ 48,4 ▲ 52,9 ▲ 53,2 ▲44,0 ▼ 43,2 ▼ 39,4 ▲ 39,7 Тыва ▲60,4 ▲ 64,3 ▲ 77,0 ▲ 82 ▼36,2 ▼ 32,0 ▼ 20,1 ▼ 16,3 Удмурцкая Рэспубліка ▼32,2 ▼ 30,9 ▼ 29,3 ▼ 28 ▲58,3 ▲ 58,9 ▲ 60,1 ▲ 62,2 Хакасія ▼11,4 ▼ 11,1 ▲ 11,9 ▲ 12,1 ▲79,5 ▼ 79,4 ▲ 80,2 ▲ 81,7 Чачня 52,9 ▲ 57,8 ▲ 93,4 ▲ 95,3 31,7 ▼ 23,1 ▼ 3,6 ▼ 1,9 Чувашыя ▼68,4 ▼ 67,7 ▼ 67,6 ▲ 67,7 ▲26,0 ▼ 26,6 ▼ 26,5 ▲ 26,9

Заўвага: У слупку «Іншыя» прыведзены народы, якія з’яўляюцца другімі па колькасці карэннымі народамі ў двухсастаўных рэспубліках.

Спробы стварэння рэспублік У 1990-х гадах былі спробы стварыць новыя рэспублікі ці падняць статус суб’ектаў да ўзроўню рэспублікі, якія не дасягнулі мэты: Паўднёва-Уральская Рэспубліка Уральская Рэспубліка Верхне-Кубанская Казачая Рэспубліка Абазінская Рэспубліка Карачаеўская Рэспубліка Ненецкая Рэспубліка«Няръяна вындер» 191—192 (18736-18737) Рэспубліка Прымор'еЪ-Газета — Создается Приморская республика Рэспубліка Немцаў ПаволжаOffene Tribüne/Открытая трибуна — Журналистские рас-следования / BNS-Ermittlungen — D.Kurier/Russlanddeutsche Allgemeine

Сучасныя спробы Сібірская рэспублікаСибирь больше не хочет кормить Москву | Общество | The Kiev Times

Заўвагі

Крыніцы