Андрэй Саковіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», з 2008 года выступаў за дубль. У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам фарм-клуба «Гомель-2», які гуляў у Другой лізе.

З 2012 года стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 згуляў свой першы матч у Вышэйшай лізе (супраць «Белшыны», 1:3).

З 2013 перастаў з’яўляцца ў аснове, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, выступаў за дубль. У выніку ў снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб. Аднак праз некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт.

Сезон 2015 Андрэй пачаў у якасці асноўнага брамніка «Гомеля». Са жніўня саступіў месца ў аснове Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасля вылету «Гомеля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сезоне 2016 не з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком «Ліды», дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў лідскі клуб.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ўзначаліў былы трэнер «Гомеля» Алег Кубараў. Аднак ужо ў сакавіку 2017 года пакінуў «Шахцёр», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і неўзабаве далучыўся да «Белшыны». У складзе бабруйскага клуба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Белшыну».

У студзені 2018 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС. Быў асноўным брамнікам жыткавіцкага клуба. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Грэмзам.

У студзені 2020 года перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік». Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіповічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 года разарваў кантракт з клубам і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі.

У сакавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», дзе быў асноўным брамнікам у Другой лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам. Пакінуў «Паперпрам» у студзені 2024 года.

Міжнародная кар’ера У 2012—2013 гадах прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі, але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 года ў матчы супраць Чарнагорыі на турніры памяці Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Гомель 2 −0 2009 дубль Гомель 19 −19 2010 Д3 Гомель-2 29 −40 2011 дубль Гомель 10 −3 2012 Д1 Гомель 1 −3 2013 дубль Гомель 30 −20 2014 дубль Гомель 31 −23 2015 Д1 Гомель 18 −26 2016 (1) Д2 Гомель 0 0 2016 (2) Д2 Ліда 13 −9 2017 Д2 Белшына 24 −23 2018 Д2 ЮАС 28 −37 2019 Д2 Нафтан 14 −18 2020 (1) Д2 Спадарожнік 0 0 2020 (2) Д1 Гарадзея 3 −7 2021 Д3 Паперпрам 12 −9 2022 Д3 Паперпрам 15 −12 2023 Д2 Паперпрам 31 −55

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель