Аўліяр-Аладжынская бітва — бітва на Каўказскім ТВД (каля гор Аўліяр і Аладжа) у верасні-кастрычніку 1877 ў час руска-турэцкай вайны 1877—1878. Руская армія (М. Т. Лорыс-Мелікаў, 56 тыс. чалавек, 220 гармат) пасля шэрагу беспаспяховых атак аладжынскіх вышыняў у канцы верасня 1877 абышла ўмацаваныя пазіцыі турэцкай арміі (Мухтар-паша, 37—38 тыс. чалавек, 74 гарматы), а потым адначасовымі ўдарамі з фронту і тылу на працягу трох дзён атачыла і разбіла галоўныя сілы турэцкай арміі, рэшткі сіл адкінула да Карса.
У час бітвы руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Асманскай імперыі Катэгорыя:Бітвы ў Турцыі Катэгорыя:Руска-турэцкая вайна (1877—1878) Катэгорыя:Кастрычнік 1877 года