Рака памяці — мемарыяльны знак у памяць аб ахвярах тэракта 11 красавіка 2011 года ў Мінскім метро, размешчаны ля ўвахода на станцыю метро «Кастрычніцкая»
Гісторыя Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў 11 красавіка 2011 года. У выніку тэракта 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 315 грамадзянДва памятныя знакі ахвярам выбуху ў метро будуць адкрыты ў Мінску 11 красавіка // БЕЛТА.
У верасні 2011 года па рашэнні Мінгарвыканкама «Аб увекавечанні памяці трагічна загінуўшых грамадзян на станцыі метро „Кастрычніцкая“» быў аб'яўлены адкрыты конкурс на стварэнне памятнага знака, пераможцам якога стаў скульптар Канстанцін Селіханаў з мемарыяльным знакам «Рака памяці».
Помнік быў устаноўлены ля ўвахода на станцыю метро «Кастрычніцкая», на тым месцы, куды людзі прыносілі кветкі адразу пасля трагічных падзейЭстэтыка Памяці. І Надзеі… // Культура, і дзе пазней знаходзілася часовая дошка памяці. Адкрыццё адбылося ў гадавіну трагедыі, 11 красавіка 2012 года, у ім узялі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, прадстаўнікі кіраўніцтва горада, родныя і блізкія загінулых. Акрамя таго каля ўваходу ў метро сабралася больш за дзвесце чалавек, многія з якіх усклалі кветкі да памятнага знака і запалілі памінальныя свечкіМемарыяльны знак «Рака памяці» адкрыты ў гадавіну тэракта ў мінскім метро .
Апісанне Кампазіцыя «Рака памяці» выканана з бронзы, белага мармуру і чорнага граніту і ўвасабляе своеасаблівы «партал» у мінулае і адначасова роздум пра будучыню. Памеры помніка складаюць 3 м у даўжыню і 2,3 м у вышыню. На бронзавай стэле адлюстраваны 15 хваль, на грэбені якіх — прозвішчы 15 загінуўшых у трагедыі. Акрамя імёнаў кампазіцыя змяшчае таксама дату тэракта, якая сімвалізуе спынены час на электронным табло.
Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:2012 год у Мінску Катэгорыя:Творы Канстанціна Селіханава