Серхіа Рамас Гарсія (; нар. , Камас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, ігрок клуба «Севілья» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Гуляе на пазіцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.

Кар’ера «Севілья» Ва ўзросце 14 гадоў Серхіа прыбыў на прагляд у «Севілью», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клуба. У сезоне 2002/03 правёў адзін матч за рэзервовую каманду «Севільі» у другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі. У сезоне 2003/04 Рамас стаў іграком асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.

У пачатку 2004 года тагачасны галоўны трэнер «Севільі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 года Рамас дэбютаваў у Прымеры ў матчы супраць «Дэпартыва» (0:1). Улетку таго ж года Серхіа стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе юнацкай зборнай Іспаніі для ігракоў не старэйшых за 19 гадоў. У сезоне 2004/05 Серхіа правёў у Ла-Лізе 31 матч і забіў 2 мяча, таксама ён гуляў у Кубку УЕФА, у прыватнасці сустракаўся з пецярбургскім «Зенітам». У канцы сезона Серхіа быў прызнаны іграком-адкрыццём чэмпіянату.

26 сакавіка 2005 года Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітая (3:0) ва ўзросце 18 гадоў. Серхіа стаў першым футбалістам з 1941 года, які гуляў за зборную Іспаніі ў такім юным узросце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акунья. Праз некаторы час Серхіа трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Сербіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Луіса Араганеса.

«Рэал» Летам 2005 года мадрыдскі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёны еўра. «Барселона» і «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць іграка ў сваім складзе. Ледзь менш, чым праз год пасля чэмпіянату свету 2006, Серхіа набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэала» чэмпіёнам Іспаніі. У адборачным турніры Еўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 галы.

У 2015 годзе пасля сыходу Ікера Касільяса стаў капітанам «Рэала».

«Пары Сен-Жэрмен» У ліпені 2021 года, пакінуўшы «Рэал» па завяршэнні кантракта ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовае пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»Футбол. Серхио Рамос заключил двухлетний контракт с "Пари Сен-Жермен" . pressball.by.. Пакінуў парыжскі клуб у якасці свабоднага агента ў чэрвені 2023 года.

Вяртанне ў «Севілью» У верасні 2023 года вярнуўся ў «Севілью», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2023/24.

Дасягненні Клубныя «Рэал» Чэмпіён Іспаніі (5): 2007, 2008, 2012, 2017, 2020 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2008, 2012, 2017, 2019/20 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2014, 2016, 2017 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (4): 2014, 2016, 2017, 2018

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (2): 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2022

Міжнародныя Іспанія Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы: 2008, 2012

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Атлетыка Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе