Палане́ц — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 21 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на поўдзень ад вёскі Дворышча, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,78 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна разараныя. На поўдні злучана ручаём, які часам перасыхае, з возерам Доўжа.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы