Акунёва — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 14 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 2 км на поўдзень ад вёскі Фарынава (ГарчакіАгульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» ).

Плошча паверхні возера 0,09 км². Даўжыня 0,58 км найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,48 км. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 3 м. Берагі нізкія. На поўдзень ад возера забалочаны лес. За 0,4 км на поўдзень знаходзіцца возера Круглова.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы