Стрэшна — возера ў Беларусі, Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілавіды, у басейне ракі Свольна.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км.

Размешчана за 650 м на захад ад ракі Свольна. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, пад лесам, на поўначы невыразныя, прымыкае забалочаны хмызняк.

Літаратура

Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны