Строкты — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Строкты, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,028 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Найбольшая глыбіня 5,9 м, сярэдняя — 3,23 м. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. Аб’ём вады ў возеры 0,09 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на поўначы і поўдні невыразныя), часткова пад сельгасугоддзямі. Вакол возера (акрамя захаду) забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. На поўдні ўпадае ручай з возера без назвы, на поўначы выцякае ручай у раку Альзініца.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна