Лінне — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Матырына, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,083 км². Даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,37 м. Даўжыня берагавой лініі 1,19 км. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³.
Возера акружана забалочаным лугам і парослым хмызняком. На поўдні канавай злучана з возерам Матырына.
Літаратура
Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы