Глухое — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Азярцы, у басейне ракі Расонка.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Размешчана сярод забалочанага лесу. Выцякае ручай у раку Расонка.
У літаратуры Возера згадваецца ў апавяданні «Рыбак Родзька» са зборніку «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нешчарды