Васількі́ (, ) (да 30 ліпеня 1964 года Чухвары́Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 14 км на паўднёвы захад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк. Гісторыя Вядома з 16 стагоддзя пад назвай Чухвары ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць Сапегаў. У 1591 годзе вёска, уласнасць аршанскага падкаморыя Рыгора Сапегі. У 18 стагоддзі вёска Чухварава ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 19 стагоддзі ў Астравенскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да праваслаўнага Дарагакупскага прыхода Праабражэнскай царквы. Працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін, млын. У 1909 годзе мела 317 дзесяцін зямлі, належала Навасёлкаўскай сельскай грамадзе. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», у ім працавала кузня. У 1936 годзе ў Васількі пераселены жыхары вёсак Бутрымаўкі, Тамашэнкі-1 і Тамашэнкі-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія знішчылі тут 28 двароў. На франтах загінулі 44 жыхары і 4 у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба КСУП «Прагрэс».

Насельніцтва 13 двароў, 121 жыхар (1785) 37 двароў, 248 жыхароў (1909) 69 двароў, 292 жыхары (1926) 81 двор, 234 жыхары (1941) 60 двароў, 203 жыхары (1969) 66 гаспадарак, 150 жыхароў (2003) 49 гаспадарак, 84 жыхары (2018) Інфраструктура У 2018 годзе працаваў сельскі клуб-бібліятэка. Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ноўкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі