Кабі́шча (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Гарадок, 4 км ад станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель, 40 км ад Віцебска. На поўдні праз вёску працякае рака Кабішчанка (прыток ракі Лужаснянка). На захадзе, поўдні і ўсходзе месціцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Пальмінка і далей па шашы Віцебск — Невель. Гісторыя У 2-й палове 16 стагоддзя вёска ў Віцебскім павеце Віцебскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Паводле інвентару г. Віцебска за 1641 год сяло, 2 валокі зямлі, 3 сялянскія дымы.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 2-й палове 19 стагоддзя пагост у Храповіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1876 годзе пабудавана Узвіжанская царква, былі капліца, народнае вучылішча (у 1876 годзе 37 хлопчыкаў), карчма, млын. У 1905 годзе 36 дзесяцін зямлі; маёнтак, уласнасць памешчыка Тотэ, лютэраніна, вадзяны млын. У сакавіку 1924 года вернута БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Лосвідскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 21 жніўня 1924 года ў Шніцінскім сельсавеце. У 1925 годзе працавалі саматужныя майстэрні: кравецкая, валёначная, па вырабе кошыкаў; дзейнічала школа 1-й ступені (2 настаўнікі, 121 вучань). З 15 лютага 1931 года ў Гарадоцкім раёне, у пачатку 1930-х арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт», з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 21 жніўня 1925 года па 1954 год — цэнтр Кабішчанскага сельсавета. У гады Другой сусветнай вайны ў 1942-43 гадах у вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, дзейнічаў выканкам Кабішчанскага сельсавета (старшыня П. Ф. Ганчароў), з франтоў не вярнуліся 16 жыхароў вёскі. У 1954 годзе дзейнічала няпоўная сярэдняя школа. У 1970 годзе цэнтр калгаса «50 год УЛКСМ». 7 жніўня 1979 года да вёскі далучана суседняя вёска ГараніРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны»
Насельніцтва (1925) 23 двары, 101 жыхар (1959) 63 жыхары (1970) 160 жыхароў (1999) 354 чалавекі (2000) 145 гаспадарак, 353 чалавекі (2010) 281 чалавек (2018) 132 гаспадаркі, 288 жыхароў Інфраструктура У 2018 годзе дзейнічалі ФАП, Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі. Славутасці Свята-Ушэсцеўская царква 2-я палова 19 ст. Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны 354 савецкія воіны, якія загінулі ў Другую сусветную вайну Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пальмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна