__NOTOC__ 14 кастрычніка — дзвесце восемдзесят сёмы (дзвесце восемдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1066: Адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяння нармандскаму заваяванню Англіі. 1468: Кароль Францыі Людовік XI і герцаг Бургундыі Карл Смелы заключаюць у Пероне дагавор аб французскіх уладаннях у Фландрыі. 1773: У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі. 1809: Падпісаны Шонбрунскі мірны дагавор. 1877: Пачалася Аўліяр-Аладжынская бітва ў час руска-турэцкай вайны (1877—1878) — руская армія перамагла турэцкую і адкрыла сабе шлях у Анатолію. 1915: Балгарыя абвясціла вайну Сербіі і ўступіла ў Першую Сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі. 1926: Выйшла першае выданне першай кнігі Алана Мілна пра мядведзіка Віні-Пуха. 1962: Самалёт-разведчык ВПС ЗША выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачаўся Карыбскі крызіс. 1964: Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР. 1999: Створаны заказнік Выдрыца

Нарадзіліся

1257: Пшэмысл II, кароль Польшчы 1542: Акбар Вялікі, індыйскі імператар (пам. 17.10.1605) 1797: Фелікс Луі Жак Дзюбан, французскі архітэктар-рэстаўратар 1838: Міхаіл Васілевіч Радзевіч, беларускі і расійскі публіцыст, крытык, педагог, этнограф (пам. 1919). 1864: Стэфан Жэромскі, польскі пісьменнік 1882: Эйман дэ Валера, ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 1890: Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр, 34-ы прэзідэнт ЗША 1893: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса 1899: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» (пам. 10.10.1938) 1902: Рэнэ Амель, французскі велагоншчык, алімпійскі медаліст 1903: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 24.10.1953) 1924: Леа Закс, ізраільскі малекулярны біёлаг 1927: Роджэр Мур, англійскі акцёр 1928: Арнфін Бергман, нарвежскі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён 1929: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык (пам. 2006) 1938: Фарах Пехлеві, імператрыца Ірана 1939: Ральф Лорэн, легенда моды, паходзіць з беларускіх яўрэяў 1940: Кліф Рычард, брытанскі спявак 1946: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык 1971: Юркі Катайнен, прэм’ер-міністр Фінляндыі 1973: Анжаліка Борыс, польскі грамадскі дзеяч Беларусі 1978: Пол Хантэр, англійскі гулец у снукер 1980: Бен Уіша, брытанскі акцёр

Памерлі

1688: Іахім фон Зандрарт, нямецкі жывапісец 1817: Фёдар Ушакоў, расійскі флатаводзец, праваслаўны святы 1857: Юхан Крысціян Клаўсен Даль, нарвежскі мастак 1935: Яан Коарт, эстонскі скульптар 1977: Бінг Кросбі, амерыканскі спявак і акцёр 2004: Іван Шамякін, беларускі пісьменнік 2013: Аляксандр Саладкоў, беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі 2015: Мацьё Керэку, прэзідэнт Беніна

Святкуюць , Дзень маці. , Мцхетоба.

К14