Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам ( ці AA) - дагавор паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і дзяржавай - не сябрам ЕС, які стварае рамкі для супрацоўніцтва паміж імі. Да абласцей супрацоўніцтва звычайна адносяцца развіццё палітычных, гандлёвых, сацыяльных, культурных сувязяў і ўмацаванне бяспекі. Прававая базу такога пагаднення была створана па артыкуле №217 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага Саюза.
Тлумачэнне Першапачаткова пагадненне аб асацыяцыі было ўключана ў Рымскі дагавор у ЕЭС як спосаб забеспячэння будучага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Першымі краінамі, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Супольніцтвам былі Грэцыя і Турцыя у 1960 годзе.
Звычайна ЕС заключае пагадненне аб асацыяцыі ў абмен на абавязацельства палітычных, эканамічных, гандлёвых або судовых рэформаў у краіне. Затое краіна-падпісант можа атрымаць безпадатковы доступ да некаторых ці нават ўсіх рынкаў ЕС, сельскагаспадарчых прадуктаў і г.д., а таксама фінансавую або тэхнічную дапамогу. Пагадненне аб асацыяцыі можа ўключаць у сябе пагадненне аб свабодным гандлі (FTA) паміж ЕС і трэцяй краінай.
Пагадненне аб асацыяцыі павінны ратыфікаваць усе краіны-члены ЕС.
У найноўшай гісторыі такія пагадненні былі падпісаны ў рамках двух палітык ЕС Працэсу стабілізацыі і асацыяцыі (SAA) і Еўрапейскай палітыкі суседства (ENP). Краіны Балканскага паўвострава ўдзельнічаюць у першай. Другая палітыка распаўсюджваецца на міжземнаморскія краіны і краіны Усходняй Еўропы (уключаючы Паўднёвы Каўказ), за выключэннем Расіі, што настойвае на стварэнні чатырох агульных прастор. Звычайна глыбіня супрацоўніцтва з краінамі, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі, менш, чым з паўнапраўнымі членамі ЕС.
Увогуле еўрапейская палітыка суседства ўключае супрацоўніцтва з такімі краінамі як Азербайджан, Алжыр, Арменія, Беларусь, Грузія, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Лівія, Марока, Малдова, Палесцінская аўтаномія, Расія, Сірыя , Туніс і Украіна.
Пагадненні ЕС з трэцімі краінамі thumb|300px | Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕС. Дамовы з палажэннямі FTA Албанія SAA (2009) Алжыр AA (2005) Андора CU (1991) Егіпет AA (2004) Ісландыя EEA (1994) Ізраіль AA (2000) Іарданія AA (2002) Ліван AA (2006) Ліхтэнштэйн EEA (1994) Македонія SAA (2004) Марока AA (2000) Мексіка AA (2000) Нарвегія EEA (1994) Палесцінская аўтаномія AA (1997) Сан-Марына CU (2002) Паўднёвая Карэя FTA (2011) Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка AA (2000) Туніс AA (1998) Турцыя CU (1996) Фарэрскія астравы, аўтаномная частка Даніі (1997) Чылі AA (2003) Чарнагорыя SAA (2010) Швейцарыя FTA (1973)
Працягваецца ратыфікацыя Боснія і Герцагавіна SAA (падпісана 2008) Грузія AA і DCFTA (падпісана 2014) Калумбія FTA (падпісана 2012) Малдова AA і DCFTA (падпісана 2014) Перу FTA (падпісана 2012) Сербія SAA (падпісана 2008) Сістэма цэнтральнаамерыканскіх інтэграцый AA з палажэннямі FTA (падпісана 2012) Украіна AA і DCFTA (абедзве парафіраваны у 2012, AA падпісана 21 сакавіка 2014, DCFTA падпісана 27 чэрвеня 2014 года, ратыфікавана 16 верасня Украінай і ЕўрапарламентамВярхоўная Рада і Еўрапарламент ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза)
Працягваюцца перамовы Азербайджан AA Арменія AA Эквадор AA Індыя FTA Канада AA Меркасур AA Савет супрацоўніцтва краін арабскіх Персідскага заліва FTA Саудаўская Аравія FTA Сірыя AA
Спасылкі Беларусь пакуль не гатовая да пагаднення аб асацыяцыі з ЕС
Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз