Дубі́нкі (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1858 годзе вёска ў складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе былі кузня, кравецкай майстэрня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1858 год — 45 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 20 двароў, 129 жыхароў 1908 год — 23 двары, 272 жыхары 1917 год — 30 двароў, 181 жыхар, усе беларусы 1926 год — 34 двары, 173 жыхары 1941 год — 39 двароў, 148 жыхароў 1999 год — 59 жыхароў 2009 год — 40 жыхароў 2019 год — 40 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна